Студэнтам зніжкі на «Be2gether»

Источник материала:  
26.04.2010 16:43 — Новости Культуры
Арганізатары фестывалю «Be2gether», які пройдзе 25-27 чэрвеня на мяжы Літвы і Беларусі, абвясцілі аб тым, што студэнты змогуць набыць білеты на фестываль з 20% зніжкай – за 200 тыс. руб. Колькасць такіх квіткоў абмежаваная.

«Хутка пачнуцца сесіі і мы вырашылі зрабіць студэнтам невялікі падарунак, каб ім было весялей здаваць залікі і экзамены. Абяцаю, што ў нас на фестывалі вы максімальна хутка забудзеце аб нягоды вучобы!» -- Кажа арганізатар фэсту Гедрус Клімкявічус.

Хэдлайнераў фестывалю ў гэтым годзе будуць Skunk Anansie (Вялікабрытанія) і Empire Of The Sun (Аўстралія). Таксама выступяць гурты "Гайдамаки" (ска-фолк-рок, Украіна), Crystal Fighters (электроніка, Іспанія), WhoMadeWho (інды-рок, Данія), Bauchklang (бітбоксер, Аўстрыя), Casiokids (электра-поп, Нарвегія), Silence Family (электра-поп, Літва). Беларускім хэдлайнерам фэсту будзе Лявон Вольскі з новым альбомам «Белая яблыня грому». Акрамя музыкі, на фестывалі гледачоў чакае шырокая праграма забаў і мастацтваў.

Квіткі можна замовіць тут.


АП

←Невядомая графіка Уладзіслава Галубка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика