Невыносны цяжар дабрачыннасці
Недахопу ў рэкламе «Добрага фэсту» няма — яна ідзе і ў метро, і на «Аўтарадыё», і ў інтэрнэце, і на сайце «НН». У абвестках падкрэсліваецца, што, набываючы білет, наведнік не толькі атрымае асалоду ад якаснай музыкі, але і дапаможа дзецям‑інвалідам з Чэрвеньскага дома‑інтэрната. Апроч таго, кожны глядач зможа зрабіць дарункі: прынесці цацкі, фарбы, альбомы для малявання ды іншыя патрэбныя дзецям рэчы.
Дый канцэрт сам сабою варты — удзел бяруць гурты першага эшалона: IQ48, Neuro Dubel, «Палац».«Па‑першае, людзям на сябе грошай не стае, — лічыць тэле‑ і радыёвядучая Тамара Лісіцкая, вядомая дабрачыннымі акцыямі ў інтэрнэце. — Па‑другое, у нас складаны механізм пералічэння грошай. У дабрачыннасці шмат значыць парыванне — сёння чалавек прачытаў інфармацыю пра хворае дзіця, запаліўся жаданнем, а заўтра ўжо забыў, не дайшоў да банка. А калі б была ў кожнага магчымасць, напрыклад, пералічваць грошы з дапамогай мабільніка, карыстацца веб‑кашальком, было б інакш».
Спадарыня Лісіцкая лічыць, што сітуацыя з «Добрым фэстам» вынікае і з агульнага становішча з музычнай культурай у краіне: «Малы медыйны рынак, у якім мала запатрабаваныя нешматлікія якасныя гурты, няма ратацыі слухачоў, прыхільнікаў…
І агульнае пагардлівае стаўленне «да свайго», — кажа яна.Арганізатары фэсту мяркуюць, што адыграў ролю непамысны збег абставінаў: вялікія выходныя і трагедыя ў Польшчы, якая моцна ўскалыхнула людзей.
Яны спадзяюцца, што актыўнае набыццё квіткоў пачнецца, як звычайна, у апошнія перад канцэртам дні.
ПК