«НН» сто гадоў з вамі
21.04.2010 14:09
—
Новости Культуры
Магілёў. Праз увесь сакавік аж да апошніх часоў праз Магілёў цягнецца шмат мужыкоў‑беларусаў з усімі сваімі манаткамі ў Сібір. Па колькі начэй, чакаючы свабодныя месцы на машыне, валяюцца яны на падлозе, не раўнуючы, як дровы. Бедныя людзі!
«НН». №15. 1910
Прэзідэнт ЗША Біл Клінтан назваў імя новага амерыканскага пасла ў Беларусі, які ў чэрвені зменіць на гэтай пасадзе Дэніэла Спекхарда. Да нас прыедзе Майкл Козак (Міхась Казак, па‑беларуску), які да нядаўняга часу ўзначальваў амерыканскую місію ў Гаване. Файна, калі пасол з паходжання наш зямляк, але краіна ягонай папярэдняй дыслакацыі — Куба — лішні раз сведчыць пра цяперашняе месца Беларусі ў свеце.
«НН», №15, 2000