Свята-Успенскі манастыр у Жыровічах — самы багаты манастыр канца XVII ст.
Спачатку XVII стагоддзя тут быў створаны комплекс каменных будынкаў. У канцы XVII стагоддзя Жыровіцкі манастыр лічыўся самым багатым у Беларусі. Ён быў вельмі вядомы сярод уніятаў. Манастыр быў заснаваны ў другой палове XV стагоддзя першапачаткова як праваслаўны. У 1613 годзе ён быў перададзены базыльянскаму ордэну.
Свята-Успенскі сабор.
У гэты час быў закладзены Свята-Успенскі сабор. У 1650 годзе будаўніцтва было скончана. Пазней сабор быў перабудаваны і ў першай палове XIX стагоддзя ён атрымаў сучасны выгляд. Працягласць яго — каля 50 метраў, вышыня — больш за 35 метраў. Аднак дакладнасць будынку крыху парушана пры будове. З поўдню да сабору прымыкае Зімовая царква, з поўначы — пераход у манастырскі корпус. Інтэр’ер вызначаецца асаблівай параднасцю. Фасад сабора аздоблены дэкорам, які сумяшчае ў сабе класічныя элементы і матывы візантыйскай архітэктуры. Найбольш цікавую частку ўяўляе купал.
Свята-Яўленская царква.
На тэрэторыі манастыра паміж саборам і кельямі знаходзіцца Бога-Яўленская царква. Гэта капліца ў плане нагадвае прамавугольнік: тонкія палукалоны і скульптурны шчыт на галоўным фасадзе ствараюць ўражанне расцягнутасці. Багатай пластыцы галоўнага фасада супрацьпастаўлены аскетычная бакавыя паверхні сценаў.
Свята-Крыжаўзвіжанская царква.
На ўзгорку, за Бога-Яўленскай царквой, размешчана Свята-Крыжаўзвіжанская царква. Пабудавана яна ў 1769 годзе. Царква ўяўляе сабой так званую Кальварыю. Для веруючых, якія прыходзілі да манастыра, Кальварыя здавалася Галгофай — месцам казні Хрыста. Увайшоўшы ў храм, наведвальнік трапляе на працяглую парадную лесвіцу.
Сяргей Шэляговіч, студэнт Мінскай духоўнай семінарыі:
Пинчанка Елена, приехав в Риме, осматривает местные костелы. Она загорается желанием, чтобы подобный костел был построен и в Беларуси. Приехав в монастырь, она выделяет крупную сумму денег на строительство Кресто-Воздвиженского храма. Он строился с 1716 по 1769 года.
Центральное место в нем занимает лестница, состоящая из 29 ступенек. По преданию, это копия той лестницы, по которой Иисус Христос поднимался к Понтию Пилату на суд. Однако там была каменная лестница, а эта — деревянная.
Дзякуючы архітэктурнаму вырашэнню і перспектыўнаму малюнку, дасягнуты эфект незвычайный глыбіні храма. Галоўны фасад гэтай царквы вытанчаны па малюнку вельмі дынамічна. У кампазіцыі відавочна строгая сіметрыя: дзвярны праём, акно, ніша размешчаны на адной цэнтральнай васі. Гэты прыём узмацняе ўражанне накіраванасці ўверх усяго будынку.
З 1839 года Жыровіцкі манастыр зноў становіцца праваслаўным. Сёння гэта дзеючы мужчынскі манастыр.