Чуткі пра яго смерць моцна перабольшаныя
![]() |
Па‑першае, Твен навучыў свет беспакарана кпіць з палітыкаў і дэспатаў. Вядома, ён не здолеў паставіць палітыкаў на месца, але прынамсі паказаў чалавецтву, дзе гэтае месца знаходзіцца.
Яму ўдалося тое, чаго не здолеў Джонатан Свіфт у «Гуліверы». У намаляваных Свіфтам вобразах сучаснікі лёгка пазнавалі палітыкаў той эпохі. Твен дасягнуў тонкага балансу надзённага і вечнага. Дастаткова было перанесці ўсе галоўныя дылемы чалавецтва на дзіцячае жыццё («Прыгоды Гекльберы Фіна») або ў іншы час («Прынц і жабрак»).
Яшчэ Твен вынайшаў пару папулярных сёння жанраў. Мы намякаем на «Янкі пры двары караля Артура». Тут і навуковая фантастыка (падарожжы ў часе) і пачатак фэнтэзі (дэкарацыі Твен замілавана спісаў са старажытных ангельскіх паданняў). Цяпер Твенава вынаходства — крыніца натхнення для шматлікіх літаратараў і кіношнікаў.
І наастатак, Марк Твен навучыў чалавецтва творчаму падыходу ў бізнэсе. Як тут не згадаць сцэну фарбавання плота, які Том Соер з дапамогай невялікіх хітрыкаў ператварае ў зайздросны занятак і крыніцу заробку. Тут і рэбрэндынг з рэфрэймінгам, і франчайзынг, і сеткавы маркетынг.
ЛК