Нобелеўская лаўрэатка патрабуе пераследу паэта-даносчыка
Нямецкая пісьменніца, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2009 год Герта Мюлер запатрабавала ад уладаў ФРГ правесці раследванне ў адносінах да яе калегі-даносчыка, які шпіёніў за ёй яшчэ ў часы, калі Мюлер жыла ў савецкай Румыніі.
Як раней паведамлялі нямецкія СМІ, гаворка ідзе пра журналіста і паэта Франца Томаса Шляйхе, які цяпер пражывае ў Германіі.
Паводле журналістаў тэлеканала ARD, Мюлер патрапіла ў поле зроку румынскай службы дзяржбяспекі Securitate пасля таго, як Шляйх данёс на яе. Ён паведаміў органам, што ў першай кнізе пісьменніцы «Нізіны» заўважныя «антыдзяржаўныя настроі».
Сам Шляйх, які эміграваў у Заходнюю Германію ў пачатку 1980-х, каб, па яго словах, выратавацца ад пераследу рэжымам Чаушэску, адмовіўся адказваць на абвінавачванні ў шпіянажы і даносе.