На канцэрт Смолавай у Салігорску прадалі 15 квіткоў

Источник материала:  
12.01.2010 17:53 — Новости Культуры

15 салігорцам — аматарам творчасці Паліны Смолавай, вярнулі квіткі. Больш ахвотных наведаць канцэрт спявачкі не было.

Выступ Паліны ў Салігорскім ГДК планаваўся на 26 снежня, але быў адменены з прычыны адсутнасці глядацкай цікавасці. Жыхароў Салігорска, распешчаных расійскімі зоркамі эстрады, складана зацягнуць на сольнік «айчынных зорак».

«Што мы толькі ні рабілі, каб прыйшоў глядач, — запэўнівае Галіна Карака, намесніца дырэктара ДК. — І на мясцовым тэлебачанні анансавалі і расцяжку ў цэнтры горада павесілі. Такая ж гісторыя атрымалася з Гюнеш. Яе канцэрт таксама давялося адмяніць».

Разам з тым салігорцы ахвотна купляюць квіткі па 180 тыс. на канцэрт Стаса Міхайлава. З аншлагам праходзяць выступы Уладзіміра Вінакура, Валерыя Меладзэ, Барыса Маісеева.

А вось у Слуцку зусім іншая сітуацыя.

Сюды расійскія зоркі не заязджаюць, а большасць білетаў на канцэрты прадстаўнікоў беларускага шоу‑бізнесу распаўсюджваюцца праз прадпрыемствы. Схема простая: прафкам аплачвае 50% кошту білета. Калі ў прадпрыемства няма грошай — канцэрт адмяняецца. Па гэтай прычыне ў канцы лістапада адмянілі канцэрт Іны Афанасьевай.

Самыя касавыя ў Слуцку беларускія выканаўцы Ганна Шаркунова і Георгій Калдун. На іх канцэрты случчакі нават бралі білеты без месцаў. А канцэрт Смолавай было прададзена каля 350 білетаў (зала Дома культуры разлічана на 587 месцаў)».

←Нобелеўская лаўрэатка патрабуе пераследу паэта-даносчыка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика