Каштоўны сувенір
12.11.2009
—
Новости Культуры
Памятная манета з серыі “Народныя промыслы і рамёствы беларусаў” прысвечана саломапляценню.
Новая манета, якую Нацыянальны банк Беларусі ўвёў у абарачэнне, так і называецца: “Саломапляценне”. Адчаканеная на Літоўскім манетным двары з серабра альбо медна-нікелевага сплаву, яна мае намінал 20 рублёў. Ёсць на манеце рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, а па крузе — стылізаваны вянок з лісця і кветак валошак і канюшыны. Па задуме мастакоў, ён сімвалізуе суквецце рамёстваў, цесна сплеценых паміж сабой у бясконцасць кола — сімвал даўгавечнасці і шчасця. На адваротным баку манеты адчаканена выява саламянага коніка на фоне дэкаратыўнага стылізаванага беларускага пейзажу, выкананага ў тэхніцы саламянай аплікацыі.
Варта дадаць, што саломапляценне — адметны беларускі нацыянальны промысел, а таксама і адзін з відаў народнага мастацтва. Вядомыя айчынныя майстры атрымліваюць за свае творы з саломкі прэстыжныя ўзнагароды на міжнародных мастацкіх выставах, а госці Беларусі ахвотна купляюць на памяць пра краіну сувеніры з саломкі. Цяпер жа каштоўным сувенірам стане і сама манета.