У новым фармаце

Источник материала:  
Магілёўскі абласны тэатр лялек пакажа Купалаўскую “Паўлінку”.

Запрашэнне выступіць з гастролямі ў Польшчы калектыў Магілёўскага абласнога тэатра лялек атрымаў пасля вялікага поспеху на міжнародным фестывалі ў Варшаве. Публіка ўстроіла магіляўчанам гучныя авацыі — акцёры не раз выходзілі на паклон. Тэатру дастаўся прыз глядацкіх сімпатый за ўвасабленне беларускай драматургіі. Акрамя таго, трупу ўжо запрасілі прыняць удзел у гэтым жа фестывалі ў наступным годзе, а таксама ў міжнародным тэатральным форуме ў Нарвегіі.

Адаптаваў вядомую п’есу Янкі Купалы і паставіў яе на лялечнай сцэне магілёўскі рэжысёр Вячаслаў Корнеў. Маляўнічае відовішча, у якім шмат гумару і смеху, захоплівае і не адпускае гледача да самага канца.

Сяргей Кулягін

←ЛОЛИТА: «МУЖЧИН НЕ ПЕРЕДЕЛАЕШЬ»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика