Беларускі рэлігійна-культурны цэнтр у Лондане перабудуюць

Источник материала:  
05.11.2009 17:49 — Новости Культуры
Беларускі рэлігійна-культурны цэнтр у Лондане перабудуюцьПачаліся працы па перабудове галоўнага будынку Беларускага рэлігійна-культурнага цэнтру ў Лондане Марыян Хаўз (Marian House, ранейшая назва - Бельвэдэр), паведамляе ЗБС "Бацькаўшчына".

Будынак быў набыты на ахвяраванні беларусаў з усяго свету ў канцы 1950-х гадоў для патрэбаў Беларускай каталіцкай місіі. Цягам дзясяцігоддзяў тут месцілася царква святых апосталаў Пятра і Паўла, жылі святары і знаходзілася кніжная калекцыя, якая потым перарасла ў Беларускую бібліятэку і музей імя Францішка Скарыны.

Чакаецца, што працы завершацца праз два гады. У доме будуць заля Беларускага рэлігійна-культурнага цэнтру і памяшканні для святароў і гасцей Каталіцкай місіі. Да існуючага будынку будзе прыбудавана новая царква.

←Как адвокат добился публикации "Лолита" Набокова

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика