Кранальны свет вобразаў

Источник материала:  
Кранальны свет вобразаўКалекцыю здымкаў Бенядыкта Тышкевіча, аднаго з першых фатографаў не толькі ў Беларусі, але і ў свеце, убачылі наведвальнікі Нацыянальнага гістарычнага музея.

У Год фатаграфіі пасольства Францыі ў Беларусі наладзіла выставу высакаякасных копій работ майстра. Пасля Мінска яны адправяцца ў Гомель, затым будуць паказаны ў мастацкай галерэі гісторыка-культурнага музея ў Полацку.

У канцы XIX – пачатку XX стагоддзя граф Бенядыкт Тышкевіч фатаграфаваў персанажы, якія былі яму знаёмыя або якіх ён сустракаў падчас сваіх падарожжаў. Нягледзячы на часам застылыя погляды, выявы перадаюць важную інфармацыю пра жыццё людзей той эпохі. Дзякуючы работам Тышкевіча да нашых дзён дайшлі вобразы беларускіх сялян, захаваліся сцэны з сельскага побыту.

Добра валодаючы тэхнікай фатаграфіі, граф дамогся вынікаў, перавышаючых само мастацтва фатаграфіі. Праўдзівасць яго прац дасягнута не толькі храналагічнай дакладнасцю, нават калі яна прысутнічае ва ўсім — касцюмах, дэкарацыях, рысах персанажаў, але і дзякуючы таленту майстра знаходзіць кантакт з людзьмі. Свабода, з якой ён фатаграфаваў, на першы погляд забаўляе гледача, але ў глыбіні перадае сапраўдную любоў аўтара да свайго героя. Нават у наш час, калі тэхналогія фатаграфій практычна дасягнула дасканаласці, майстэрства Тышкевіча адкрывае гледачу глыбокі, кранальны свет яго герояў.

Жанна Катлярова

←Шлюбныя таямніцы вышыванага ручніка…

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика