Шлюбныя таямніцы вышыванага ручніка…
29.10.2009
—
Новости Культуры
Пад час восеньскіх вяселляў на Аршаншчыне папулярнымі становяцца старадаўнія абрады.
[У аршанскіх маладажонаў і іх гасцей, напрыклад, з’явілася добрая традыцыя — наведваць у дзень вясельнай урачыстасці мясцовы этнаграфічны музей “Млын”, філіял музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны. У многім садзейнічалі гэтаму і самі супрацоўнікі музея, дзякуючы якім жаніхі і нявесты становяцца ўдзельнікамі вясельных гульняў, створаных па матывах нацыянальнага абраду. У прыватнасці, аршанскіх жаніхоў вучаць разгладжваць штаны не звычайным прасам, а старадаўнімі драўлянымі прыладамі — поцягам (у некаторых мясцовасцях Беларусі яго называюць яшчэ пранікам) і качалкай.
Хоць прабабулі нашы, пэўна, ніколі не прымушалі сваіх мужоў разгладжваць штаны, аднак практычныя сучасныя нявесты пагадзіліся з музейшчыкамі, бо гэта вясёлы спосаб даведацца пра гаспадарскія здольнасці жаніха. Яшчэ адным сімвалічным выпрабаваннем, але ўжо для абодвух маладажонаў, становіцца сумеснае паяданне яечні адной лыжкай. Як растлумачыла дырэктар музея Наталля Антаневіч, у беларускай народнай традыцыі яйка — сімвал пладавітасці, а есці нешта адной лыжкай азначае кахаць.
Калі маладыя з’ядуць яечню, ім прапануюць разам выпіць і “чару цярпення”, каб яна ў іх сямейным жыцці ніколі не перапаўнялася. А радні і новым сваякам неабходна будзе “абапіцца” — менавіта так у аршанцаў здаўна завецца абрад аб’яднання родаў, для гэтага ўсім гасцям неабходна выпіць з аднаго кубка. Самым жа прыгожым і рамантычным на вясельных гульнях у “Млыне” з’яўляецца абрад звядзення, калі маладых, якія моцна абняліся, звязваюць адным вышываным ручніком. Дарэчы, удакладняе Наталля Антаневіч, без абраду звядзення нават венчаныя маладыя ў аршанскіх вёсках не лічыліся мужам і жонкай.
Завяршаюцца вясельныя гульні ў музеі фотасесіяй. Але і яна поўная нечаканасцяў. Скажам, у нявесты ёсць магчымасць пася-дзець за кроснамі — старадаўнім ткацкім варштатам, а жаніх, можа адзіны раз у жыцці, пастаіць ля сапраўднай сялянскай сахі.
Вясельныя музейныя паслугі карыстаюцца папулярнасцю, асабліва калі сярод гасцей ёсць замежнікі. Між іншым, усё часцей маладыя просяць праводзіць абрады менавіта на беларускай мове.
Дзіяна Курыла