Прэзентацыя кнігі Сяргея Дубаўца «Як? Азбука паводзінаў» адбудзецца 16 верасня

Источник материала:  
09.09.2009 15:02 — Новости Культуры

Прэзентацыя новай кнігі пісьменніка, журналіста, выдаўца і шматгадовага аўтара «Радыё Свабода» Сяргея Дубаўца «Як? Азбука паводзінаў» адбудзецца 16 верасня ў Малой зале імя Рыгора Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Новая кніга належыць да серыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе», у яе ўвайшлі бясстрашныя эсэ пра мадэлі этыкі для аўтарытарнага грамадзтва. Замест звыклых запытаў «Хто вінаваты?» і «Што рабіць?», аўтар шукае адказ на магічнае пытаньне «Як?».

У праграме — выступы вядомых прадстаўнікоў беларускай культурнай прасторы, камерны хор пад кіраўніцтвам Кірылы Насаева, выстава графікі «Беларускі шрыфт». Пачатак у 18.00. Уваход вольны.

←Российский звукорежиссер: "В 60-80-ые музыка была как воздух"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика