Уступіў у
Як паведаміў старшы інспектар УДАІ МУС Станіслаў Салавей, зараз да адміністрацыйнай адказнасці за перавышэнне хуткасці будзе прыцягвацца менавіта ўладальнік аўтамабіля.
Паводле слоў Салаўя, спецыяльнымі сродкамі, якія працуюць у аўтаматычным рэжыме фота- і відэафіксацыі, будзе праглядацца нумар аўтамабіля. Затым па базе даных будзе выяўляцца ўладальнік транспартнага сродку, якому заказным лістом будзе выслана пастанова аб накладанні штрафу.
Калі транспартны сродак належыць юрыдычнай асобе, яна ў пяцідзённы тэрмін павінна падаць інфармацыю пра вадзіцеля, які ў момант парушэння карыстаўся гэтым транспартным сродкам. У гэтым выпадку да адказнасці прыцягваецца вадзіцель. Калі юрыдычная асоба не дае такой інфармацыі, яна можа быць прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці, паведаміў Салавей.
Пастанова, якая выносіцца ўладальніку, можа быць апратэставана ў ДАІ па месцы жыхарства, а таксама адменена пракурорам, аднак для далейшага разгляду неабходны канкрэтныя даныя аб тым, што за рулём гэтага транспартнага сродку знаходзіўся іншы чалавек. У гэтым выпадку да адказнасці таксама прыцягваецца кіроўца.
БелаПАН