У паэта Панізніка скралі 25-гадовы «Мерседэс» з платнага гаража



23 сакавіка паэт Сяргей Панізьнік прыйшоў на сваю «Аўтастаянку гаражнага тыпу № 49» (так афіцыйна называецца гаражны масіў) па вуліцы Гурскага, каб заплаціць за 4 месяцы наперад — перад адлётам да дачкі ў Канаду. Заплаціў, пракаціўся па навакольных вуліцах на сваім
— Пазней ужо я скумекаў, што фактычна сам даў наводку — ускосна паказаў, што мяне не будзе некалькі месяцаў, да таго ж прадэманстраваў, што беленькі «Мерседэс» добра ездзіць… — сумуе спадар Сяргей.
Прыкладна 8 жніўня, вярнуўшыся з Канады, спадар Панізьнік накіраваўся ў гараж, каб праверыць, як маецца ягоны верны конь.
Карціна адкрылася вусцішная для любога аўтааматара — замкі на гаражы былі зрэзаныя, а машына знікла.— Я пабег да вартаўніка!.. Ён мне на гэта: «А мы не ходзім глядзець па начах усе гаражы — мы баімся, раптам хто нам па галаве дасць». Я кажу: а яна ж выязджала, як вы маглі яе без пропуска выпусціць?! Кажуць: «Мы не ведаем, як так адбылося».
Паэт напісаў заяву, міліцыя ўзялася расследаваць справу.
Мінула два месяцы — а вынікаў няма.— Сышоў тэрмін у адзін месяц, адведзены законам для падобнага расследавання, — кажа дазнавальнік Маскоўскага РАУС Іван Шэмчонак. — Цяпер справа прыпыненая, праводзяцца
— Якога плана былі гэтыя парушэнні?
— Разумееце, як і ў любым гаражным масіве, вартаўнікі такія людзі, што часткова злоўжываюць спіртным, ведаюць у твар многіх уладальнікаў аўто і выпускаюць іх з парушэннем правілаў…
— Ці ўдалося высветліць, уначы ці ўдзень была скрадзеная машына?
— Гэта цяжка сказаць, бо перыяд часу, пра які ідзе гаворка, вельмі вялікі — некалькі месяцаў.
Ніхто з вартаўнікоў нічога патлумачыць не можа.— На вашай практыцы з гаражоў, якія ахоўваюцца, кралі аўтамабілі?
— Такіх спраў у мяне не было.
— Сяргей Панізьнік лічыць, што сам мог даць наводку: заплаціў вартаўніку наперад за 4 месяцы, паказаў, што машына на хаду… Вы працавалі з тым вартаўніком?
— Так, ён пацвярджае, што гаспадар заплаціў наперад за некалькі месяцаў — але ці ездзіў на машыне ў той дзень, не памятае. Гэты вартаўнік праходзіць у нас па справе як сведка.
Сяргей Панізьнік дадае, што ў міліцыі яму паведамілі і такую інфармацыю:
— Сказалі: «Мы падазраём аднаго чалавека, але ён сядзіць у турме і не прызнаецца». Я так зразумеў, што знайшлі нейкага ахвярнага казла…Выпрабавана на сабе
Карэспандэнт «Звязды» таксама выехаў з гэтых гаражоў без пропуска!
Рынкавы кошт такога «Мерседэса» складае цяпер каля 2 тысяч долараў — не самая вялікая сума для зламыснікаў, каб рызыкаваць сесці на некалькі гадоў за краты. Машыну паэт прыдбаў гадоў дзесяць таму — з іх гадоў 8 захоўваў у гэтым гаражы. Увесь гэты час спраўна плаціў унёскі — на цяперашні момант яны складаюць 45 тысяч у месяц (Панізьніку як інваліду другой групы даецца зніжка ў 4 тысячы).
Але нашто такі гараж з аховай, калі машына спакойна выехала з яго без уладальніка і без дакументаў?З такой радасцю яе можна было трымаць і пад акном…
Едучы аглядаць гараж паэта, я вырашыў правесці эксперымент — паспрабаваць заехаць і выехаць з гаража без пропуска.
Пад’язджаем да шлагбаума… Чаканне секунд 20… І шлагбаум адчыняецца!Сфатаграфаваўшы апусцелы гараж, кіруюся да выезду. 30 секунд ля шлагбаума… Пасля з будкі выходзіць вартаўнік, пытаецца, дзе мой пропуск.
— Дык я гэта… Да сябра прыехаў!.. — найграна лыпаю я вачыма і для натуральнасці дадаю: — Трэба было пакрышкі яму пакінуць!..
Вартаўнік нешта бухціць, але… адчыняе шлагбаум!..— Вось так і мой «Мерседэсік» адсюль выехаў… — сумна ўздыхае Сяргей Панізьнік.
Каментар гаражнага кіраўніцтва
«Калі міліцыя прызнае нашу віну — кампенсуем гаспадару страты без суда»
Валерый Пятровіч, намеснік генеральнага дырэктара УП «Гаражы, аўтастаянкі, паркоўкі» кажа, што за апошнія 10 гадоў гэта першы выпадак крадзяжу аўто з іх гаражоў.
— Я не ведаю, як так сталася… — паціскае плячыма Валерый Аркадзевіч. — Ідзе расследаванне. Калі будзе прызнана, што тут віна нашага боку, то гаспадару будзе кампенсаваны кошт транспартнага сродку за кошт арганізацыі. А ўжо пасля мы будзем разбірацца, ці вінаватыя канкрэтныя кантралёры — і спаганяць грошы з іх. Зразумела адно — машыну выпусцілі з тэрыторыі без пропуска — бо пакідаючы стаянку, гаспадар павінен здаць пропуск на захаванне дзяжурнаму кантралёру.
— Якраз пра гэта я і хацеў у вас запытацца. Каб выехаць з гаража на машыне, трэба абавязкова здаць пропуск?
— Так.
— 10 хвілін таму я заехаў і выехаў у гэтыя гаражы без ніякіх дакументаў. Чаму нават пасля такога выпадку дысцыпліна не ўзмоцненая?
— Значыць, будзем разбірацца, наводзіць парадак. Прыцягнем кантралёра да адказнасці за тое, што вас запусціў і выпусціў.
— Увогуле, ці часта з вашых гаражоў крадуць машыны?
— За апошнія 10 гадоў гэта першы выпадак.— Калі я правільна зразумеў, калі міліцыя прызнае вашу віну, вы гатовыя кампенсаваць гаспадару страты без суда?
— Так, бо на час захоўвання машыны ў гаражы мы нясём за яе адказнасць.
У нас быў нядаўна выпадак, калі працаўнікі фарбавалі з пульверызатараў сетку на плоце і запэцкалі «Порш Каен»,які стаяў каля плота (такая машына каштуе да 75 тысяч даляраў). Мы кампенсавалі гаспадару страты — больш за 5 мільёнаў рублёў, а цяпер судзімся з арганізацыяй, якая фарбавала плот, каб спагнаць з іх грошы.
— У міліцыі кажуць: апроч таго, што машыны выпускаюць без пропускаў, дык яшчэ і вартаўнікі бываюць нападпітку…
— А вось гэта ўжо поўная хлусня! Калі б міліцыя пабачыла кантралёра нападпітку, яны б яго адлучылі ад нясення службы — і паведамілі нам. Тое самае — гаспадары аўто. Там навідавоку вісяць тэлефоны нашых кругласутачных дзяжурных. Думаю, многія гаспадары, якія клапоцяцца пра свае аўто, скарысталіся б гэтым. Калі мне з міліцыі напішуць такое — я асабіста пайду да начальніка РАУС, і хай мне давядзе гэта. Гэта — паклёп!
Званок юрысту
Якія павінны быць дзеянні гаспадара машыны ў такой сітуацыі?Пра гэта мы спыталіся ў Юрыдычнай кансультацыі Маскоўскага раёна сталіцы.
—
Глеб Лабадзенка, Звязда