30 і 31 мая пройдзе Belarus Tattoo Fest 2015
30 і 31 мая ў Палацы Мастацтва (вул. Казлова, 3) і клубе«Re:Public» (вул. Прытыцкага, д. 62) адбудзецца доўгачаканы Трэці беларускі фестываль татуіроўкі «Tattoo Fest 2015».
Фэст збярэ найлепшых тату-майстроў і прадстаўнікоў тату-студый Беларусі. Сваімі мэтамі арганізатары фестывалю ставяць павялічэнне цікавасці да мастацтва татуіроўкі як у майстроў, так і ў прыхільнікаў тату-культуры, а таксама пазіцыянаванне татуіроўкі, як значнай часткі беларускай гісторыі і мастацкай культуры ў кантэксце сучасных рэалій.
30 і 31 мая ў Палацы Мастацтва з 10.00 да 22.00 больш за трыццаць тату-майстроў будуць паралельна працаваць у адмыслова падрыхтаваных боксах. У гэты час на галоўнай сцэне і ў зоне адпачынку будзе адбывацца музычна-забаўляльная частка з удзелам беларускіх гуртоў, танцавальных калектываў, народных майстроў і разнастайнымі майстар-класамі.
У выставачнай зоне фэсту будуць прадстаўленыя мастацкія працы, як тату-майстроў, так і вядомых беларускіх музыкаў. Там жа можна будзе набыць разнастайную сувенірную прадукцыю і спецыялізаванае абсталяванне.
31 мая ў клубе «Re:Public» у 18.00 пачнецца after-party «Tattoo Fest 2015» — падвядзенне вынікаў фэсту і вялікі рок-канцэрт з удзелам гуртоў «Neuro Dubel», «Дай Дарогу!», «Znich», «Эксперимент 12».
Падчас фестывалю ўдзельнікам прапануецца прадставіць свае працы на конкурсе на лепшую татуіроўку ў шэрагу намінацый:
• Намінацыя «Малая каляровая татуіроўка»,
• Намінацыя «Вялікая каляровая татуіроўка»,
• Намінацыя «Малая чорна-белая (манахромная) татуіроўка»,
• Намінацыя «Вялікая чорна-белая (манахромная) татуіроўка»,
• Намінацыя «Традыцыйная беларуская татуіроўка»,
• Намінацыя «Беларускі рэалізм»,
• Намінацыя «Арнаментальная татуіроўка»,
• Намінацыя «Шрыфтавая кампазіцыя»,
• Намінацыя «Эклектыка»,
• Намінацыя «Сover-up»,
• Намінацыі «Лепшыя татуіроўкі па выніках першага і другога дзён»,
• Намінацыя «лепшая (зажыўшая) татуіроўка»,
• Намінацыя і ўзнагароджаньне ў намінацыі «Лепшая татуіроўка Фестывалю» і інш.
Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца індывідуальныя майстры, прадстаўнікі тату-салонаў і студый, тату-мадэлі, а таксама спонсары і мецэнаты, неабыякавыя да беларускай тату-культуры.
Квіткі на «Belarus Tattoo Fest 2015» з’явіліся ў продажы на ticketpro.by
100 000 руб. – на 1 дзень (Палац Мастацтва),
150 000 руб. – на 2 дні (Палац Мастацтва),
300 000 руб. – на 2 дні і after-party ў клубе «Re:Public» (350 000 руб. – у дзень імпрэзы).
Кошт квіткоў на after-party ў клубе «Re:Public»:
150 000 руб. – папярэдне, танцпляц (200 000 руб. – у дзень імпрэзы),
250 000 руб. – за столікам.
Кропкі продажу квіткоў без камісіі:
1. Тату салон «У Лісіцы» (вул. Багдановіча, 1), з 10.00 да 22.00, без выходных.
2. «Арт Сядзіба» (пр-т Незалежнасці, д. 58, пам. 430), у буднія дні — з 10.00 да 20.00, у выходныя — з 12.00 да 20.00.
3. Тату салон «Tattoo Art Club» (вул. Рэвалюцыйная, д. 7, паверх 2), з 12.00 да 21.00, без выходных.
4. Крама «symbal.by» (Маскоўска-Венскі гандлёвы цэнтр, пр-т Незалежнасці, д. 58, пав. 333), у буднія дні — з 11.00 да 20.00, у выходныя — з 12.00 да 20.00.