"Ляпис Трубецкой" і Tonqixod – фаварыты прэміі Rock Profi 2015

Источник материала:
26.05.2015 14:27 — Афиша

 "Ляпис Трубецкой" і Tonqixod – фаварыты прэміі Rock Profi 2015 

Абвешчаны намінанты прафесійнай музычнай прэміі Rock Profi 2015, уручэнне якой адбудецца 28 мая ў бары "Хуліган" разам з канцэртам "Вірус ліха", "Носорогов & Ко", Nizkiz, Harotnica. Больш за ўсіх намінацый – тры атрымалі гурты "Ляпис Трубецкой" і Tonqixod.

 "Ляпис Трубецкой" і Tonqixod – фаварыты прэміі Rock Profi 2015

"Ляпісы" прэтэндуюць на перамогу ў намінацыях "Лепшая песня" ("Воины света"), "Лепшы запіс" (альбом "Матрешка") і "Артыст года". Маладыя арт-рокеры Tonqixod, якія гэтай вясной нарабілі шуму на ўзнагародах Experty.by, прадстаўленыя ў намінацыях "Лепшы альбом" ("Прадмова"), "Лепшы запіс" (альбом "Прадмова") і "Дебют года". Па дзве намінацыі ў Лявона Вольскага, а таксама гуртоў Akute, The Toobes, "Серебряная свадьба".

– У межах прэміі разглядаюцца працы і дасягненні беларускіх музыкаў з 1 студзеня да 31 снежня каляндарнага года. "Ляпис Трубецкой" распаўся 1 верасня, паспеўшы выдаць альбом, шэраг кліпаў, адыграць шмат канцэртаў, таму я не бачу тут нічога дзіўнага, – адзначае адзін з арганізатараў прэміі Павел Юрцэвіч. – Агулам жа ніхто не мае сур’ёзнай перавагі і гэта пацвярджае, што год у галіне рок-музыкі, індзі і альтэрнатывы атроымаўся насычаным і роўным.

У журы прэміі ўваходзяць беларускія музыкі, якія выдалі паўнафарматныя альбомы цягам апошніх трох год (гэтым разам 2012-2014). У галасаванні ўзялі ўдзел больш за 60 гуртоў і сольных артыстаў. У першым туры на разгляд патрапіла 39 альбомаў і больш за 100 песень, выдадзеных у выглядзе сінглаў і кліпаў. Лідэры галасавання сталі намінантамі і патрапілі ў другі тур. Арганізатары ўзнагарод: студыя "Осмос" і сайт Experty.by.

Уручэнне прэміі адбудзецца 28 мая ў бары "Хуліган" разам з вялікім канцэртам, у межах якога выступяць гурты: "Вірус ліха", "Носорогов & Ко", Nizkiz, Harotnica. Дзверы ў 19.00, пачатак у 20.00 Квіткі: 80 000 (папярэдне), 100 000 (у дзень). Продаж: у бары "Хуліган" штодзённа з 12.00 да 22.00. Тэлефон: (017) 327 10 45.

СПІС НАМІНАНТАЎ (у алфавітным парадку):

"Лепшы альбом": Akute "Рэальнасць і сны", Лявон Вольскі "Грамадазнаўства", The Toobes "Road To The Big Time", Tonqixod "Прадмова".

"Лепшы запіс": Ляпис Трубецкой "Матрёшка", Port Mone "Thou", The Toobes "Road To The Big Time", Tonqixod "Прадмова".

"Лепшая песня": Лявон Вольскі "Шэрая кроў", Ляпис Трубецкой "Воины света", Nizkiz "Цяпер і далей", Серебряная свадьба "Ag".

"Дэбют года": .K, Earworm, Tonqixod, U.G.oslavia.

"Артыст года": Akute, Дай дарогу, Ляпис Трубецкой, Серебряная свадьба.

21.by  
←30 і 31 мая пройдзе Belarus Tattoo Fest 2015

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика