Уга Чавэс разрывае адносіны з Калюмбіяй

Источник материала:  
23.07.2010 07:08 — Новости Мира

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс абвясьціў пра разрыў дыпляматычных адносінаў з Калюмбіяй. Такое рашэньне ён патлумачыў " агрэсіўнай палітыкай» , якую праводзіць у дачыненьні яго краіны калюмбійскае кіраўніцтва на чале з Альвара Урыбе. «Нам нічога не застаецца, як цалкам разарваць дыпляматычныя адносіны з Калюмбіяй», заявіў Чавэс. Ён адзначыў таксам, што прыняў рашэньне " з трывогай у сэрцы».

Прычынай рэзкага пагаршэньня двухбаковых сувязяў з сярэдзіны мінулага году сталі прэтэнзіі Калюмбіі да Вэнэсуэлы з-за таго, што яна нібыта дала прытулак на сваёй тэрыторыі членам камандаваньня леваэкстрэмісцкіх паўстанцкіх груповак, якія дзейнічаюць у Калюмбіі.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

←В Боливии грузовик с пассажирами рухнул в пропасть с 200-метровой высоты: выжил 9-летний ребенок

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика