Афганістан: забітыя чатыры нарвежскія жаўнеры
На працягу чэрвеня войскі міжнароднай кааліцыі страцілі ў Аўганістане больш як 90 чалавек. Гэта найбольшыя страты за адзін месяц – з моманту пачатку вайны ў 2001 годзе.
Выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі саміту Вялікай дваццаткі ў Таронта, прэзыдэнт ЗША Барак Абама, прызнаўшы, што шмат хто нецярпліва чакае абвяшчэньня даты вываду амэрыканскіх войскаў з Аўганістану, заявіў, што для яго асноўная задача – гэта посьпех міратворчай місіі ў названай краіне.
Абама выказаўся на карысьць сваёй вайсковай стратэгіі і сказаў, што Злучаныя Штаты будуць дапамагаць Аўганістану працяглы час. Як падкрэсьліў амэрыканскі прэзыдэнт, для ЗША важным нацыянальным інтарэсам застаецца тое, каб Аўганістан не выкарыстоўваўся ў якасьці базы для рыхтаваньня новых тэрарыстычных нападаў.
Радыё «Свабода»