Качынскі і Камароўскі пра беларускую палітыку ў часе тэледэбатаў
Нягледзячы на тое, што перадвыбарчыя дэбаты адбываліся адначасова з матчам чэмпіянату сьвету па футболе, аказалася, што палітыкай цікавіцца значна болей палякаў, чым спортам — большасьць жыхароў краіны ўсё ж глядзела двубой Качынскага і Камароўскага.
Дэбаты, трансьляваныя трыма асноўнымі польскімі тэлеканаламі, былі падзеленыя на тры тэматычныя блёкі: эканоміка, грамадзкія праблемы, бясьпека і замежная палітыка.
Кандыдаты выказалі сярод іншага сваё стаўленьне да польскай вайсковай місіі ў Аўганістане, неабходнасьці павышэньня пэнсійнага ўзросту, дачыненьняў паміж дзяржавай і царквой, але таксама і да пытаньня дачыненьняў зь Беларусьсю, беручы пад увагу сытуацыю польскай меншасьці.
На пытаньне, якую палітыку ў дачыненьнях зь Менскам абраў бы кожны з кандыдатаў — паступовага дыялёгу ці націску,
Яраслаў Качынскі адказаў:«Беларусь — гэта вельмі цяжкая праблема, бо спрабавалі адну палітыку, прынесла яна невялікія вынікі, другую — таксама нязначныя. Патрэбны сынтэз гэтых абодвух мэтадаў, але ні ў якім разе нельга прымаць рашэньні, якія могуць стварыць уражаньне, што цьвёрдая пазыцыя беларускага боку ацэньваецца палякамі як эфэктыўная форма націску».
Спадар Качынскі заявіў таксама, што пра сытуацыю ў Беларусі варта размаўляць таксама з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым,
які прыняў запрашэньне наведаць Польшчу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
З такім падыходам рашуча не пагадзіўся Браніслаў Камароўскі:«Але такой палітычнай ідэі яшчэ не было! Каб з Масквою размаўляць пра Беларусь! Я катэгарычна супраць! Гэта абсалютна супярэчыць польскім нацыянальным інтарэсам і не прынятае ў міжнароднай палітыцы.
Гэта тое самае, як бы беларусы пра польскія справы з Расеяй размаўлялі або з Бэрлінам. Гедройць у труне перавяртаецца, а маршал Юзаф Пілсудзкі выцягвае шаблю і рушыць на бальшавіка. Як можна пра справы Беларусі, Літвы, Украіны хацець размаўляць з Масквой. Гэта адмаўленьне польскай незалежніцкай палітыкі, польскай усходняй палітыкі. Я ня згодны. Гэта
Радыё «Свабода»; Мікола Бугай