Грэцыі дапамогуць на €20-25 мільярдаў

Источник материала:  
22.02.2010 11:26 — Новости Мира

Краіны еўразоны могуць выдаткаваць €20-25 мільярдаў на падтрымку Грэцыі. Такую інфармацыю распаўсюдзіў нямецкі штотыднёвік Spiegel са спасылкай на Міністэрства фінансаў Германіі.

Выданне адзначае, што памер узносаў у фонд дапамогі Грэцыі можа быць прапарцыянальным капіталу, якім валодаюць краіны ў Еўрапейскім цэнтральным банку.

Грэцыя мае даўгі у €300 мільярдаў і бюджэтны дэфіцыт 12,7% ВУП. Еўракамісія ў цэлым адобрыла антыкрызісную праграму Грэцыі па скарачэнні выдаткаў, але запатрабавала дадатковых мер.

←Пилоты Lufthansa начали четырехдневную забастовку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика