В Шумилино выбрали лучших стритболистов
10.04.2018
—
Новости Спорта
Працягваецца раённая спартакіяда сярод падлеткаў па месцы жыхарства, якая праводзіцца фізкультурна-аздараўленчым цэнтрам. У пятніцу, 6 красавіка, прайшлі спаборніцтвы па стрытболе.
На баскетбольнай пляцоўцы разгарэлася сур’ёзная барацьба як сярод хлопцаў, так і сярод дзяўчат. Сваё жаданне перамагчы юныя спартсмены падмацавалі добрай падрыхтоўкай, таму большасць сустрэч праходзіла ў цікавай і бескампраміснай барацьбе. Як паведаміў галоўны суддзя спаборніцтваў Юрый Мясаедаў, перамогу як сярод хлопцаў, так і сярод дзяўчат атрымалі каманды з Шумілінскай СШ №1.
Па выніках спаборніцтваў сфарміравана зборная раёна, якая будзе абараняць гонар Шуміліншчыны на абласной спартакіядзе.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №28 ад 10.04.2018 г.