Памылкі вырашаюць усё

Источник материала:  

Барысаўскі БАТЭ зноў не здолеў у сёлетнім розыгрышы Лігі чэмпіёнаў перайграць іспанскую "Валенсію". Вынік другога матча — 4:2 на карысць пірэнейцаў.

Безумоўна, гэтую сустрэчу нашых чэмпіёнаў з бронзавым прызёрам іспанскага футбольнага першынства чакалі. Прадчувалі яе і балельшчыкі, якія верылі ў рэванш беларусаў пасля буйнога паражэння на мінскім "Дынама". Чакаў таксама гульню і Віктар Ганчарэнка, трэнер БАТЭ. На жаль, чарговы ваяж у Іспанію зноў скончыўся для "жоўта-блакітных" паражэннем.

"Валенсія" зараз — гэта не той клуб, што на пачатку нулявых малаціў у еўракубках усіх, каго хацеў. Цяпер "кажаны" знаходзяцца ў пошуках сваёй гульні. Ва ўласным чэмпіянаце каманда Маўрысіа Пелегрына выступае пакуль не так, як хацелі б балельшчыкі, трэнеры, кіраўніцтва. І для футбалістаў Ліга чэмпіёнаў — якраз той турнір, у якім можна рэабілітавацца перад сваёй аўдыторыяй. Аднак у хатнім матчы з БАТЭ вырашыў усё не атакуючы ўраган "Валенсіі", а недаравальныя памылкі ў абароне беларусаў. Іспанцы пачалі матч спакойна, на абардаж не рушылі, але было зразумела, што гуляць з пазіцыі сілы супраць каманд высокага класа нам пакуль цяжка. У такім выпадку галоўным, напэўна, з'яўляецца поўная канцэнтрацыя. Шкада, што ў адзін момант яе не хапіла, і літаральна за тры хвіліны барысаўчане прапусцілі ў свае вароты два мячы, а пасля перапынку Сафіян Фегулі зрабіў для беларусаў лік зусім непрыгожым. Аднак у гэтай сітуацыі прыемна тое, што пры такім ліку ў гасцях, у матчы з такім сапернікам каманда не развалілася, а, наадварот, запрацавала, забіла двойчы, прымусіла "Валенсію" памыляцца. Толькі на рашучасць беларусаў гаспадары таксама адказалі калюча — чацвёртым голам.

У другім матчы квартэта F "Баварыя" катком прайшлася па "Лілі" — 6:1. Пасля чатырох тураў "Валенсія" і "Баварыя" маюць па 9 балаў, БАТЭ — 6, а замыкае табліцу з нулём у скарбонцы французскі "Ліль".

Тарас ШЧЫРЫ

←Три новости

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика