Галоўны "Скураны мяч — 2012"  — у мінчан

Источник материала:  

Уладарамі самага сучаснага спартыўнага стадыёна Гомеля са штучным пакрыццём на тры дні сталі падлеткі — аматары футбола. "Скураны мяч" заляцеў у горад над Сожам. Дарэчы, матчы адбываліся сапраўды на самым беразе ракі, дзе і знаходзіцца футбольнае поле гомельскай СДЮШАР №8.

У фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па футболе на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба "Скураны мяч" у старэйшай узроставай групе (13-14 гадоў) прынялі ўдзел 8 камандаў-пераможцаў. Дарэчы, папярэдне аспрэчвалі такую магчымасць 1629 камандаў. Лепшых адбіралі па выніках спаборніцтваў па ўсёй краіне. У матчах традыцыйна прымалі удзел хлопцы, захопленыя футболам, якія не займаюцца ў спецыялізаваных школах і секцыях.

Галоўны "Скураны мяч — 2012"  — у мінчан

— Гэтыя спаборніцтвы закліканы паказаць кожнаму юнаму спартсмену: калі ты маеш жаданне займацца любімым відам спорту, цябе абавязкова заўважаць, — падкрэслівае памочнік старшыні Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Аляксандр Храмылёў. — Дзеці займаюцца на аматарскім узроўні, але ж трапляюць на гэтыя прэстыжныя прафесійныя спаборніцтвы. У іх ёсць жаданне барацьбы, яны праяўляюць свой характар і волю да перамогі. Вынікі, якія дэманструюць у фінале спартыўныя каманды — гэта і вынікі працы па фізічным выхаванні, якая праводзіцца ў рэгіёнах.

Вырашальныя паядынкі, якія адбыліся ў заключны дзень спаборніцтваў, вызначылі самыя лепшыя аматарскія каманды маладых футбалістаў Беларусі. Трэцяе месца ў "Юнацтва" са Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. На другім — "Лакаматыў" з Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Галоўны кубак турніру заваявалі падлеткі каманды "Віцязь", якая прадстаўляла Маскоўскі раён Мінска. Усе пераможцы і прызёры турніру атрымалі каштоўныя прызы і памятныя кубкі, а таксама сувеніры ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Сярод найбольш тэхнічных і падрыхтаваных аматараў футбола адначасова прайшлі спаборніцтвы па элементах тэхнікі футбола і фізічнай падрыхтоўцы. Акрамя гэтага, удзельнікі турніру наведалі славутасці горада над Сожам.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

←Анатолий Капский: «Хорошие легионеры стоят в два раза дороже, когда приезжают в Россию из Западной Европы»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика