Зноў надзея на жанчын

Источник материала:  

Зноў надзея на жанчын

Алімпійскія кольцы на Таўэрскім мосце на Тэмзе.

Спецыяльны карэспандэнт "Звязды" перадае з Лондана

Учарашні дзень на Алімпійскіх гульнях у Лондане для беларускай каманды зусім нязначна быў звязаны "медальнымі" спадзяваннямі на мужчын: у другой палове дня ў фінале веласіпеднай гонкі па індывідуальным трыяле выступіў Васіль Кірыенка. У астатнім надзеі былі на жанчын. Сур'ёзнасць сваіх намераў на месца пад сонцам пацвердзіла плыўчыха Аляксандра Герасіменя на дыстанцыі 100 м вольным стылем. Дзеючая чэмпіёнка свету ранішні кваліфікацыйны заплыў пад апошнім нумарам 7 аформіла з другім часам — 53.63 сек., прапусціўшы наперад аўстралійку Мелані Шлангер. А па суме ўсіх заплываў беларуска мела высокі чацвёрты вынік, што абнадзейвала на яе паспяховае вячэрняе выступленне ў паўфінале. У выпадку ўдачы сёння Саша пазмагаецца за медалі ў фінальным заплыве самай прэстыжнай дыстанцыі ў плыўцоў. Яшчэ адна наша алімпійская надзея, Вікторыя Чайка, у стральбе з пнеўматычнага пісталета на 25 метраў не прайшла кваліфікацыйны адбор і выбыла з далейшай барацьбы за ўзнагароды. Фінал у гэтай дысцыпліне супаў з выхадам на цяжкаатлетычны памост нашых дзяўчат у вагавай катэгорыі да 69 кг — Дзіны Сазанавец і Марыны Шкерманковай. Усе галоўныя падзеі ў гэтым практыкаванні прыйшліся на вечар. Прыма беларускага тэніса Вікторыя Азаранка ўчора была нарасхват. Напачатку ў яе адзіночная гульня 1/8 фіналу з расіянкай Надзеяй Пятровай, потым — парная гульня разам з Максімам Мірным супраць дуэта з Германіі. Калі не нагоніць дажджу, што ў Лондане гэтымі днямі часта здараецца, то мікст павінен быў завяршыцца познім вечарам. Як вядома, на тэніс беларусы таксама ўскладваюць вялікія надзеі.Таму напярэдадні прыемна было ўбачыць Мірнага на кортах Уімблдона ў добрым настроі. У кампаніі з Аляксандрам Бурым ён ішоў з трэніроўкі. У гэты час на галоўнай крытай арэне расіянка Марыя Шарапава дэманстравала свой высокі клас у паядынку супраць брытанкі Лауры Робсан. Напал гэтага паядынку, які завяршыўся перамогай расіянкі 2:0, не саступаў папярэдняму матчу, дзе першая ракетка свету, серб Новак Джокавіч экзаменаваў шатландца Эндзі Мюрэя. Тут таксама без варыянтаў — 2:0. Назіраць за такімі матчамі з падтрыбуннага памяшкання, дзе працуюць вядучыя фатографы свету, — адно задавальненне. Ды і на трыбунах яблыку не было дзе ўпасці. Сярод гледачоў падчас гэтых паядынкаў знаходзіліся расійскі міністр фінансаў Аляксей Кудрын і зорка сусветнага хакея Аляксандр Авечкін.

На жаль, на першае знаёмства з кортамі Уімблдона ў мяне было няшмат часу, бо ў гэты дзень беларускія журналісты на 18.30 па мясцовым часе былі запрошаны на афіцыйны прыём у беларускае пасольства ў Лондане. Праўда, з улікам часу на дарогу да прэс-цэнтра (а гэта цэлая гадзіна), адтуль 30 хвілін на "шатле" да неабходнай станцыі сталічнага метро, а потым яшчэ паўгадзіны ў цеснаце і духаце лонданскай падземкі, дзе зараз "працуюць" майстры па выцягванні ў людзей кашалькоў з грашыма, мы не маглі не спазніцца. Праўда, гэта не перашкодзіла нам сустрэць ветлівыя позіркі адказных работнікаў дыпмісіі на чале з яе кіраўніком Аляксандрам Міхневічам. Забягаючы наперад, варта сказаць аб дасягнутай дамоўленасці: у выпадку, калі зборная Беларусі па футболе трапіць у чвэрцьфінал, на што ўсе мы вельмі спадзяёмся, то пасольства акажа садзейнічанне ў транспарце, каб журналісты змаглі дабрацца да Манчэстэра (і назад) на важны паядынак. Дзякуй!!! Таксама пасол пацікавіўся ў прадстаўнікоў айчынных СМІ, як мы ўладкаваліся, як харчуемся. "Нармальна", — сказалі мы. Пасля чаго Аляксандр Юр'евіч па-бацькоўску сказаў: "Пакаштуйце хатняга харчу" (маладая бульба, крэветкі, катлеткі, шашлычкі і шэраг іншых прысмакаў).

Сказаць, што ў нас трохразовае харчаванне, бы ў студэнтаў, — у панядзелак, сераду і пятніцу, было б няпраўдай. Хоць жыллё ў прадстаўнікоў друкаваных беларускіх СМІ — гэта звычайны студэнцкі інтэрнат. У пакоях няма санвузла, тэлевізара, халадзільніка. Усе выгоды цывілізацыі за межамі жылога памяшкання, дзе, праўда, ёсць інтэрнэт. Летне-палявы лагер са сняданкам у сталовай — не больш. Але ж журналісты — народ звыклы да розных сітуацый. Тым больш супакоіць сябе можна было тым, што на зімовых Алімпійскіх гульнях 1980 года ў амерыканскім Лэйк-Плэсідзе савецкая дэлегацыя жыла ў пакоях былой турмы. І нічога — некаторыя паказалі нядрэнныя вынікі. Ужо праз некалькі дзён ты жывеш з думкай, што такія ўмовы — гэта часовая з'ява. Няхай калі-нікалі трэба адстаяць чаргу ў душ, але ж блізкасць да цэнтра і да алімпійскай аўтобуснай станцыі, адкуль можна дабрацца да месца спаборніцтваў, а таксама даволі разнастайны сняданак — гэта тыя плюсы, якія ў нейкай ступені могуць кампенсаваць адсутнасць звыклага камфорту.

Зрэшты, кожны здольны зрабіць сваё знаходжанне ў Лондане прыемным і цікавым. У некалькіх дзясятках хвілін хадзьбы ад месца нашага пражывання знаходзіцца гістарычна-культурны цэнтр Лондана з яго Трафальгарскай плошчай, вуліцай Пікадзілі, адкуль прамы пешы маршрут да вежы Біг-Бэна і самага высокага ў Еўропе кола агляду. Адтуль — рукой падаць да Таўэрскага моста, дзе надвячоркам збіраюцца тысячы турыстаў, каб паназіраць за падсветкай і алімпійскімі кольцамі, якія бліжэй да паўночы паўстаюць ва ўсёй красе, нагадваючы ўсім, што летняя Алімпіяда для Лондана — гэта найважнейшая падзея ў жыцці Вялікабрытаніі.

Яе подых адчуваецца штодня на вуліцах брытанскай сталіцы. Апошнім часам тут значна вырасла колькасць веласіпедыстаў, якія так імчацца па веладарожцы, што гатовы збіць выпадковых мінакоў, якія перабягаюць вуліцу на чырвонае святло ці проста перасякаюць праезную частку. Таму, што называецца, будзь напагатове: паглядзі направа, а потым налева і толькі тады пачынай рухацца. На сёмы дзень знаходжання ў Лондане пачынаеш прывыкаць да яго парадкаў і ўкладу жыцця, адчуваеш яго размеранасць і прагматычнасць. І подых алімпійскага агню, які нядаўна быў перанесены з цэнтра галоўнай спартыўнай арэны ў бок трыбун. Бо на стадыёне хутка прымуць старт лёгкаатлеты. А на гэты раздзел алімпійскай праграмы ў нас вялікія надзеі. Будзем чакаць.

Уладзімір ЗДАНОВІЧ, Лондан.

Неафіцыйны медальны залік

Краіна

Золата

Серабро

Бронза

Усяго

Кітай

15

8

4

27

ЗША

10

8

8

26

Францыя

5

3

4

12

Паўднёвая Карэя

5

2

3

10

КНДР

4

0

1

5

Германія

3

7

2

12

Італія

3

4

2

9

Казахстан

3

0

0

3

Расія

2

3

5

10

Вялікабрытанія

2

2

4

8

Украіна

2

0

3

5

ПАР

2

0

0

2

Японія

1

4

9

14

Аўстралія

1

4

2

7

Румынія

1

3

2

6

Нідэрланды

1

1

1

3

Бразілія

1

1

1

3

Венгрыя

1

1

1

3

Славенія

1

0

0

1

Грузія

1

0

0

1

Літва

1

0

0

1

Калумбія

0

2

1

3

Мексіка

0

2

0

2

Куба

0

2

0

2

Канада

0

1

4

5

Інданэзія

0

1

1

2

Польшча

0

1

0

1

Чэхіі

0

1

0

1

Тайвань

0

1

0

1

Тайланд

0

1

0

1

Швецыя

0

1

0

1

Данія

0

1

0

1

Егіпет

0

1

0

1

Новая Зеландыя

0

0

2

2

Славакія

0

0

2

2

БЕЛАРУСЬ

0

0

1

1

Азербайджан

0

0

1

1

Бельгія

0

0

1

1

Сінгапур

0

0

1

1

Індыя

0

0

1

1

Малдова

0

0

1

1

Манголія

0

0

1

1

Нарвегія

0

0

1

1

Сербія

0

0

1

1

Катар

0

0

1

1

Грэцыя

0

0

1

1

Узбекістан

0

0

1

1

 

←На Уимблдоне Азаренко и Мирный играют микст с дождем

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика