Алімпійскі калейдаскоп
У Міжнародную федэрацыю цяжкай атлетыкі накіраваны афіцыйны зварот беларускага боку ў сувязі з незалічанай заключнай спробай у штуршку Настассі Новікавай, з-за чаго спартсменка пазбавілася бронзавай алімпійскай узнагароды ў катэгорыі да 58 кг. Аб гэтым паведаміў журналістам на прыёме ў пасольстве Беларусі ў Вялікабрытаніі віцэ-прэзідэнт НАК Сяргей Цяцерын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Усе паўнамоцтвы, якія датычацца судзейства, аргкамітэтам лонданскай Алімпіяды аддадзены на водкуп міжнародным федэрацыям па відах спорту. Таму Беларускі цяжкаатлетычны саюз накіраваў афіцыйны зварот у Міжнародную федэрацыю цяжкай атлетыкі. Такі зварот рыхтуе таксама Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі. У нас яшчэ наперадзе выступленні ўсіх ататніх нашых цяжкаатлетаў. Мы разумеем, што нават калі суддзяў, якія зрабілі памылку, прыцягнуць да адказнасці, нам ад гэтага лягчэй не стане. Але важна іншае — каб такія памылкі больш не паўтараліся", — лічыць Сяргей Цяцерын.
* * *
Вікторыя Чайка не змагла выйсці ў фінал алімпійскіх спаборніцтваў па стральбе з малакалібернага пісталета на 25 м. У кваліфікацыйным раўндзе беларуска набрала 578 ачкоў і заняла толькі 25-е месца, а лепшай была прадстаўніца Паўднёвай Карэі Джангмі Кім, якая ўстанавіла новы алімпійскі рэкорд — 591 бал.
* * *
Пасля крыху нервовай перамогі над румынкай Ірынай-Камеліяй Бегу, Вікторыя Азаранка сустрэлася з Марыяй-Хасэ Марцінэсі Санчас з Іспаніі. Супрацьпаставіць напору Азаранкі жыхарка Барселоны нічога не здолела: 6:1, 6:2 — перамога беларускі. Учора ў 1/8 фіналу сапернік у Вікторыі быў больш "топавы" — 23-я ракетка свету расіянка Надзея Пятрова. Ва ўпартай барацьбе беларуска зноў святкавала перамогу — 7:6, 6:4.
Футбалiсты збiраюць чамаданыЗборная Беларусi па футболе не прабiлася ў стадыю плэй-оф сёлетнiх Алiмпiйскiх гульняў
З бразiльцамi хлопцы Георгiя Кандрацьева супернiчалi на легендарным "Олд Трафардзе" ў Манчэстэры, а вырашальны паядынак з Егiптам правялi на "Хэмпдэн Парку", што ў Глазга. У шатландскай сталiцы ўчора было дажджлiва. I на стратэгiчны матч за выхад з групы "С" прыйшло не так шмат балельшчыкаў. У сваю чаргу футбалiсты iмкнулiся на полi дзейнiчаць жвава, але з халоднай галавой. I калi егiпцяне хутка атакавалi, то беларусы ў асноўным трымалi абарону i спадзявалiся на шанц у атацы. Каб прайсцi далей, зборнай Беларусi хапiла б нiчыёй. На жаль, тактыка i мары нашых суайчыннiкаў не спраўдзiлiся... У другiм тайме егiпцяне тройчы засмуцiлi галкiпера Аляксандра Гутара, прапусцiлi адзiн гол i прайшлi ў плэй-оф. Нягледзячы на паражэнне ў гэтым матчы, Алiмпiяду неабходна запiсаць у актыў айчыннаму футболу: ён упершыню быў прэзентаваны на галоўных стартах чатырохгоддзя.
Тарас ШЧЫРЫ.