СПОРТ- ТАЙМ
Трэцяя ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка стала пераможцам турніру ў Сіднэі з прызавым фондам 637 тысяч долараў.
Учора ў фінале наша прыма абыграла леташняга пераможцу турніру, кітаянку На Лі — 6:2, 1:6, 6:3. Матч працягваўся 1 гадзіну 56 хвілін. Зараз агульны баланс сустрэч Азаранкі з кітаянкай амаль зраўняўся — 3:4.
А ў панядзелак у Мельбурне стартуе адкрыты чэмпіянат Аўстраліі (прызавы фонд $11 млн. 806 тыс.). У асноўнай сетцы жаночага адзінкавага разраду выступяць тры беларускія тэнісісткі. Азаранка стартавы матч правядзе з прадстаўніцай Вялікабрытаніі Хітар Уотсан, Настасся Якімава пазмагаецца з італьянкай Рамінай Апрандзі, а Вольга Гаварцова — з аўстрыйкай Патрысіяй Майр-Ахляйтнер. У мужчынскім адзінкавым разрадзе праз кваліфікацыю Аustrаlіаn Ореn спрабаваў прабіцца Уладзімір Ігнацік, аднак саступіў эстонцу Юргену Зопу — 6:2, 5:7, 7:9.
"Дынама" зноў саступіла "Металургу"Хакеісты мінскага "Дынама" ў чэмпіянаце КХЛ прайгралі на сваёй пляцоўцы магнітагорскаму "Металургу". У гаспадароў дублем адзначыўся Збынек Іргл, яшчэ шайбу закінуў Андрэй Стась. У першым матчы супернікаў у цяперашнім сезоне 9 снежня ў Магнітагорску мінчане таксама прайгралі "Металургу" — 2:3. Гэта трэцяе паражэнне дынамаўцаў у чатырох апошніх матчах, і яно адкінула мінскі клуб на 5-е месца ў Заходняй канферэнцыі.