Беларус Васіль Кірыенка перамог на этапе прэстыжнай велагонкі
07.04.2011
—
Новости Спорта
Беларускі велагоншчык Васіль Кірыенка, які выступае за іспанскую каманду "Мувістар", выйграў другі этап шматдзёнкі "Тур Краіны баскаў", у якім удзельнічала 156 спартсменаў. Гонка доўжылася больш за чатыры гадзіны, адрэзак склаў 163 кіламетры.
на апошнім спуску за 1,4 км да фінішу ніхто не чакаў ад беларуса моцнага рыўка, які і дазволіў Кірыенку фінішаваць у гордай адзіноце. Беларус апярэдзіў найбліжэйшага пераследніка немца Андрэаса Клёдэна з амерыканскай "Радыёшэк" на 2 секунды. Па выніках двух этапаў Васіль Кірыенка 11-ты. Наш спартсмен лідзіруе ў заліку па ачках і ўзначальвае горную класіфікацыю.
Алена КРАВЕЦ.