Уладзімір Цыплакоў: "Без паражэнняў не бывае перамог"

Источник материала:  

Беларуская каманда ў наступным годзе пастараецца ўзяць рэванш на Калядным міжнародным турніры аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі. Пра гэта пасля фінальнага паядынку, у якім нашы суайчыннікі па булітах прайгралі расійскім хакеістам (2:3), заявіў адзін з самых знакамітых гульцоў беларускай дружыны, экс-нападаючы нацыянальнай зборнай, які мае вопыт выступлення ў НХЛ, а цяпер трэнер Уладзімір Цыплакоў, перадае БЕЛТА.

"Без паражэнняў не бывае перамог, — сказаў Уладзімір Цыплакоў. — Зразумела, налета мы зробім усё магчымае, каб вярнуць гэты кубак сабе". На яго думку, трэба абдумаць рэгламент спаборніцтваў. "Па дзейных правілах каманды спаборнічаюць у асноўным у выкананні булітаў, а гэта заўсёды латарэя, як такой гульні не атрымліваецца, — сказаў Уладзімір Цыплакоў. — Сёння каманды былі роўныя. Ніхто не хацеў саступаць. Мы закінулі па адной шайбе "з гульні" і рэалізавалі па адным буліце ў асноўны час, пасля чаго давялося зноў выконваць штрафныя кідкі".

Нападаючы расійскай каманды, алімпійскі чэмпіён, уладальнік Кубка Стэнлі і трохразовы чэмпіён свету Валерый Каменскі адзначыў, што ўзровень турніру кожны год расце: "Узровень хакея на спаборніцтвах у Мінску расце. Турнір развіваецца. Кожны год у Беларусь прыязджае больш класных гульцоў. У нас пастаянны касцяк каманды, але часам далучаюцца хакеісты, якія заканчваюць кар'еру. Гэта цудоўная магчымасць для іх. Кожны гулец, які сыходзіць з вялікага спорту, хоча выступаць далей, але гады бяруць сваё. А такія турніры дазваляюць займацца любімай справай. Вельмі прыемна гуляць на "Мінск-Арэне". Яна нічым не саступае НХЛаўскім. Прыемна, што з'яўляюцца такія арэны, на якія людзі прыходзяць адпачываць".

Нагадаем, уладальнікам бронзы сёлета стала каманда Фінляндыі. У былыя гады пераможцам Каляднага турніру пяць разоў станавілася каманда Прэзідэнта Беларусі (у 2005, 2006, 2008, 2009 і 2010 гадах), у 2007 годзе поспех святкавала расійская дружына, якая адолела ў фінале беларусаў. З 2006 года турнір праходзіць пад патранатам рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Прэзідэнцкі спартыўны клуб". У ліку арганізатараў спаборніцтваў — Міністэрства спорту і турызму Беларусі, асацыяцыі "Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь", Мінскі гарвыканкам. Партнёры турніру — Беларуская калійная кампанія, кампаніі "Гандлёвы дом БелАЗ", "Юнівест-М", "Спорт-пары". Генеральныя спонсары спаборніцтваў — кампанія "БТ Тэлекамунікацыі", ЗАТ "Белтэхэкспарт" і Пріорбанк.

БЕЛТА.

←Четыре новости

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика