Спыняючы "Лакаматыў"

Источник материала:  

Рэгулярны чэмпіянат КХЛ уступіў у такую фазу, калі кожны згублены бал можа каштаваць той ці іншай камандзе месца ў плэй-оф. Застаецца актуальнай барацьба за васьмёрку мацнейшых у Заходняй канферэнцыі і для беларускага прадстаўніка мацнейшай лігі Еўропы. Прыемна, што апошнімі матчамі мінскае "Дынама" яскрава прадэманстравала свой патэнцыял кубкавага ўдзельніка, здолеўшы ў гасцях перамагчы ніжагародскае "Тарпеда" і яраслаўскі "Лакаматыў".

 

Шостага студзеня "зубры" правялі ў Ніжнім Ноўгарадзе амаль што самы галоўны матч апошняга месяца. Мяцовае "Тарпеда" — адзін з асноўных канкурэнтаў беларусаў у барацьбе за выхад у плэй-оф. Гэты паядынак стаў адметным таксама дэбютам у складзе "дынамаўцаў" чарговага навабранца — канадца Даніэля Карсо. На жаль, адначасова з гэтым на пляцоўку не змог з-за траўмы выйсці Максім Спірыдонаў.

Беларусы распачалі матч актыўна. Ужо на першай хвіліне мог вызначыцца Плат — выратаваў галкіпер гаспадароў Бруклер. Адразу ж "Тарпеда" адказала небяспечным выхадам на вароты Мезіна. А на 9-й хвіліне гаспадары адкрылі лік. Мінчане адказалі шайбай Петра Сікоры. Другі перыяд атрымаўся весялейшым за першы. Заўзятары на трыбунах, сярод якіх быў і вялікі "дэсант" з Сінявокай, пабачылі чатыры шайбы. Спачатку хуткім дуплетам стрэлілі Плат і Стэфановіч, а пасля такой жа парай хуткіх шайб адказалі "тарпедаўцы". На трэцюю, галоўную дваццаціхвілінку, супернікі выйшлі пры ліку 3:3. І, што галоўнае для беларускіх прыхльнікаў, далей лічбы змяняліся толькі ў бок гасцей. Спачатку дубль аформіў Сікора, а потым апошні "цвік" забіў Штумпел. Славак наогул пачынае выходзіць на свой звыклы зорны ўзровень — на яго рахунку ўжо 25 галявых балаў.

Супрацьстаянне з яраслаўскім "Лакаматывам" абяцала стаць значна цяжэйшым. "Чыгуначнікі" зараз з'яўляюцца мацнейшай камандай не толькі Заходняй канферэнцыі, але і ўсёй КХЛ. Не дзіўна, што на матчы сваіх любімцаў сабралася паўнюткая (усе 9000 гледачоў) "Арэна-2000-Лакаматыў". Паглядзець сапраўды было на што. Каманды не закінулі шмат шайб, аднак прадэманстравалі роўную, напружаную гульню. Лік, у другім перыядзе, адкрыў канадзец Корса, добра выкаціўшыся на пятачок і замкнуўшы перадачу Міхалёва. Яраслаўцы ў адказ абрынулі цэлую серыю атак на вароты Мезіна, аднак галкіпер "зуброў" у гэтым перыядзе быў непрабіваемы. І толькі на 47-й хвіліне кідок Рахунэка дазволіў гаспадарам зраўняць лік і перавесці гульню ў авертайм. Праўда, у дынамаўцыў быў яшчэ шыкоўны момант на апошніх секундах асноўнага часу, аднак Мялешка не здолеў закінуць з гульні. Затое Дзмітрый выправіўся ў серыі булітаў: менавіта яго кідок прынёс "дынамаўцаў" такія неабходныя балы — 2:1 на карысць беларусаў.

Яўген ВАРАКСА.

←Четыре новости

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика