Хакей. Зборная Беларусі выйграла міжнародны турнір у Швейцарыі

Источник материала:  
18.12.2010 23:33 — Новости Спорта
Хакейная зборная Беларусі (галоўны трэнер - Эдуард Занкавец) перамагла на міжнародным турніры, што прайшоў у швейцарскім Херызау.

У фінальным матчы беларусы 18 снежня выйгралі ў зборнай Швейцарыі з лікам 4:3 (2:1, 2:2, 0:0). Шайбы ў нашай камандзе закідвалі Кавыршын, Дзянісаў, Стэфановіч, Міхалёў.

У матчы за 3-е месца зборная Славакіі выйграла ў Даніі 5:3.

У пятніцу ў паўфінале беларуская каманда выйграла ў славакаў 1:0 у овертайме.

Падзяліцца навіной: 
nn.by
←Виктор Гончаренко стал лучшим футбольным тренером Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика