ПСЖ згуляў унічыю з «Манака» — 2:2

Источник материала:  
18.12.2010 23:52 — Новости Спорта
ПСЖ у 18-м туры футбольнага чэмпіянату Францыі згуляў 18 снежня на «Парк дэ Прэнс» унічыю з «Манака» 2:2.

У парыжанаў двойчы вызначыўся бразільскі паўабаронца Нене (40-я, 52-я). ПСЖ напачатку прайграваў 0:1, потымпа вёў у ліку, але перамогу не ўтрымаў, прапусціўшы на 88-й хвіліне.

ПСЖ набраў 31 бал. Столькі ж у лідараў «Рэна» і «Ліля», але «Ліль» матч правядзе ў нядзелю (супраць "Нансі") і ў выпадку перамогі ці нічыі вернецца на чыстае першае месца.

У матчы 19-га тура 22 снежня ПСЖ згуляе на выездзе з «Нансі». Потым французскі чэмпіянат сыходзіць на зімовыя вакацыі да 15 студзеня.

***

ПСЖ — супернік БАТЭ ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы.

17 лютага каманды згуляюць у Мінску, а 24 лютага ў Парыжы.

Падзяліцца навіной: 
АГ

←Хакей. Зборная Беларусі выйграла міжнародны турнір у Швейцарыі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика