Прайшлі матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе
19.07.2010 09:51
—
Новости Спорта
Два з 12 клубаў вышэйшай лігі не змаглі пераадолець 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе. Больш слабым па рангу сапернікам прайгралі ўдзельнікі Лігі Еўропы — магілёўскі «Дняпро» і жодзінскае «Тарпеда», якое было фіналістам папярэдняга розыгрышу КБ.
Вынікі матчаў, што прайшлі 18 ліпеня: «Камунальнік» (Слонім, Д2) — «Тарпеда» (Жодзіна) — 2:0, «Рудзенск» (Д2) — «Дняпро» (Магілёў) — 2:1, СКВІЧ (Мінск, Д2) — «Партызан» (Мінск) — 1:1 (па пенальці — 2:4), «Ведрыч» (Рэчыца, Д2) — «Дынама» (Брэст) — 0:2,
Раней у 1/8 фіналу выйшлі БАТЭ (Барысаў), «Нёман» (Гродна), «Шахцёр» (Салігорск), «Мінск», «Віцебск», «Белшына», клубы першай лігі «Гомель», «Хваля» (Пінск),
Падзяліцца навіной:
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.