На чэмпіянаце Еўропы па мотаболе беларусы занялі 2-е месца

Источник материала:  
19.07.2010 09:53 — Новости Спорта
Зборная Беларусі заняла другое месца на XXV чэмпіянаце Еўропы па мотаболе, які прайшоў з 13 па 18 ліпеня ў Пінску і Лунінцы.

У фінальным матчы гаспадары прайгралі камандзе Расіі з лікам 3:11, паведамляе прэс-служба ДТСААФ.

У папярэднім турніры беларускія мотабалісты былі першымі. Яны перамаглі Літву (4:1), Украіну (5:3), Галандыю (16:1), Азербайджан (23:0), Францыю (4:1), Расію (5:4) і прайгралі Германіі (2:4).

Бронзавыя медалі атрымалі французы, якія ў матчы за 3-е месца выйгралі ў немцаў — 6:2. Наступныя месцы занялі Украіна, Літва, Галандыя і Азербайджан.

Расія стала чэмпіёнам пяты год запар, а Беларусь атрымала «серабро» чацвёрты раз запар.

Чэмпіянаты Еўропы па мотаболе праходзілі ў Беларусі ў 1997 і 2004 гадах. Гаспадары занялі адпаведна чацвёртае і першае месцы.

Падзяліцца навіной: 
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

←Прайшлі матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика