Сяргей Касціцын працягне кар’еру ў «Нэшвіле»
Касціцын‑малодшы быў задрафтаваны «Манрэаль Канадыенс» у 2005 г. у 7‑м раўндзе пад №200. У наймацнейшай лізе планеты дэбютаваў 13 снежня 2007 г. у гасцявым паядынку з «Філадэльфіяй». Усяго ж у рэгулярных чэмпіянатах НХЛ Сяргей Касціцын згуляў 155 матчаў (усе, зразумела, за «Манрэаль»), у якіх набраў 68 (24 44) балаў па сістэме «гол + пас»; ў плэй‑оф правёў 18 паядынкаў і адзначыўся 8 (3+5) баламі.
Але калі спачатку кар’ера беларуса ў самым тытулаваным клубе НХЛ ішла па ўзыходнай, то мінулы сезон у Касціцына‑малодшага не заладзіўся. І перадусім таму, што не склаліся адносіны з галоўным трэнерам Жакам Мартэнам.
Тым не менш, беларускае прадстаўніцтва ў «Манрэалі» захавалася: нагадаем, колеры «Канадыенс» абараняе старэйшы брат Сяргея, 25‑гадовы Андрэй Касціцын, паведамляе Салідарнасць.
Клуб «Нэшвіл Прэдатарз» быў заснаваны ў горадзе Нэшвіл (штат Тэнэсі) у 1998 годзе. Выступае ў Заходняй канферэнцыі, у мінулым сезоне заняў у рэгулярным чэмпіянаце ў канферэныі 7‑е месца і першым раўндзе Кубка Стэнлі саступіў яго будучаму ўладальніку «Чыкага» — 2:4