Апошні беларускі тэнісіст пакідае Уімблдон

Источник материала:  
30.06.2010 10:38 — Новости Спорта
На адкрытым чэмпіянаце Англіі па тэнісе не засталося беларускіх прадстаўнікоў.

29 чэрвеня ў трэцім крузе (1/8 фіналу) змяшанага разраду Максім Мірны (12‑е месца ў парным рэйтынгу) і расіянка Аліса Кляйбанава (14) прайгралі паўднёваафрыканцу Уэслі Мудзі (20) і амерыканцы Лайзе Рэйманд (18) — 6:4, 6:7 (2:7), 4:6.

Днём раней Мірны і індыец Махеш Бхупаці завяршылі выступленне ў мужчынскім парным разрадзе пасля паражэння ў трэцім раундзе (1/8 фіналу).


Дзмітры Уласаў, БелаПАН
←Чемпионат мира по футболу продолжается

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика