У суботу матчы 1/8 фіналу: Уругвай – Карэя, ЗША – Гана
25.06.2010 23:36
—
Новости Спорта
У пятніцу вечарам сталі вядомыя ўсе ўдзельнікі 1/8 фіналу чэмпіянату свету па футболе ў ПАР.
Першымі ў суботу на «рынг» выйдуць зборныя Уругвая і Карэі. Матч пачнецца а 17-й і яго пакажа тэлеканал «Лад».Вечарам суботы а 21:30 згуляюць зборныя ЗША і Ганы.
Пераможцы гульнявога дня сустрэнуцца ў чвэрцьфінале.
У нядзелю, 27 чэрвеня, суперматч Англія – Нямеччына. Яго пачатак а 17-й.Вечарам у 21:30 — Аргенціна — Мексіка (нядзеля, 21:30). Пераможцы абодвух двубояў сустрэнуцца ў 1/4-й.
***
У панядзелак: Галандыя — Славакія (17:00), Бразілія – Чылі (21:30).
У аўторак: Парагвай — Японія (17:00), Іспанія – Партугалія (21:30).
***
Чвэрцьфіналы пройдуць 2 і 3 ліпеня, паўфіналы – 6 і 7 ліпеня, матч за 3-е месца – 10 ліпеня, фінал – 11 ліпеня (нядзеля).
nn.by