Ну што, хлопцы, дапамаглі вам вашыя вувузелы? Уругвай – ПАР – 3:0
17.06.2010 00:06
—
Новости Спорта
Зборная Уругвая разграміла ў матчы 2-га тура ў Прэторыі зборную гаспадароў з лікам 3:0.
Два мячы на рахунку лідэра «чаруас» Дыега Фарлана, а пры канцы матчу тлустую кропку паставіў Перэйра.
Зазначым таксама, што на 76-й хвіліне за фол апошняй надзеі быў выдалены галкіпер зборнай ПАР Ітумеленг Куне
Цяпер пасля 2-х тураў Уругвай мае 4 балы і ў апошнім туры ў наступны аўторак сустрэнецца з Мексікай.
Вечарам чацвярга (21:30) згуляюць зборныя Мексікі і Францыі,. што пасля першага тура маюць па адным пункце.
Зборная ПАР свой апошні матч правядзе ў аўторак супраць Францыі.