Сёння пройдзе фінал Лігі Еўропы

Источник материала:  
12.05.2010 11:52 — Новости Спорта
Сёння, 12 мая, у Гамбургу будзе згуляны заключны матч футбольнай Лігі Еўропы — турніру, што прыйшоў на змену Кубку УЕФА. У фінале згуляюць лонданскі «Фулхэм» і мадрыдскі «Атлетыка».

Прамая трансляцыя на тэлеканале «Лад» у 21:40.

<>«Фулхэм», на шляху да фіналу выбіў з Лігі Еўропы мінулагодняга ўладальніка Кубка УЕФА данецкі «Шахцёр» (1/16 фіналу), турынскі «Ювентус» (1/8 фіналу), нямецкія «Вольфсбург» (1/4 фіналу), «Гамбург» (1/2 фіналу).

«Атлетыка» прайшоў турэцкі «Галатасарай», партугальскі «Спортынг», іспанскую «Валенсію», ды англійскі «Ліверпуль».

Нагадаем, што ў сёлетнім турніры Лігі Еўропы браў удзел барысаўскі БАТЭ, які ў групавым турніры заняў трэцяе месца, следам за «Бенфікай» і «Эвертанам» і апярэдзіўшы грэцкі АЕК.


nn.by

←Занкавец: У матчы са славакамі падвяла дысцыпліна

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика