Занкавец: У матчы са славакамі падвяла дысцыпліна

Источник материала:  
12.05.2010 11:34 — Новости Спорта
Асноўнай прычынай паражэння ад Славакіі з’яўляецца парушэнне гульнёвай дысцыпліны, заявіў галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Эдуард Занкавец у экспрэс‑каментары пасля заканчэння сустрэчы.

«Дапусцілі шмат выдаленняў. Не здолелі вытрываць і пачалі адказваць на правакацыі саперніка. У прынцыпе, гэта і вырашыла зыход матчу. Мы прапусцілі два аднолькавыя галы ў большасці», — адзначыў Занкавец. Паводле яго слоў, пры падрыхтоўцы да матчу з Расіяй (13 мая) гэтыя і іншыя памылкі будуць абавязкова ўлічаны.

11 мая ў другім матчы першага этапа чэмпіянату свету ў Германіі Беларусь прайграла Славакіі з лікам 2:4 (2:0, 0:2, 0:2). Славацкую зборную трэніруе былы настаўнік беларусаў Глен Хэнлан.

Беларусь з трыма баламі займае трэцяе месца ў групе А і пакуль не гарантавала сабе пуцёўку ў другі этап.


Дзмітры Уласаў, БелаПАН

←Грабовский: поражение от словаков еще ничего не значит

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика