«Інтэр» — «Барселона» — 3:1

Источник материала:  
21.04.2010 10:21 — Новости Спорта
Футбалісты міланскага «Інтэра» выйгралі ў «Барселоны» у першым паўфінальным матчы Лігі чэмпіёнаў.

У Мілане каталонцы адкрылі лік на 19‑й хвіліне пасля дакладнага ўдару Пэдра Радрыгеса (Педрыта). Аднак міланцы не збіраліся здавацца і яшчэ да перапынку аднавілі раўнавагу дзякуючы голу галандца Уэслі Снайдэра. У другой палове матчу, на 48‑й хвіліне гульні, Майкон вывеў «Інтэр» наперад, а на 61‑й хвіліне Дыега Міліта ўсталяваў канчатковы вынік — 3:1.

Сёння ў Мюнхене нямецкая «Баварыя» будзе прымаць французскі «Ліён».

Беларускія аматары футболу змогуць убачыць гэты матч у 21.35 у жывым эфіры Першага тэлеканала.

Матчы ў адказ пройдуць праз тыдзень, фінал - 22 мая.

«Інтэр» — «Барселона» — 3:1
Асаблівы (галоўны трэнер «Інтэра» Жазэ Маўрыньё), як заўсёды, на нервах.


Sport.belta.by

←Руслан Салей провел первый матч в нынешнем розыгрыше Кубка Стэнли

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика