Руслан Салей правёў першы матч у цяперашнім розыгрышы Кубка Стэнлі
21.04.2010 10:43
—
Новости Спорта
Беларускі абаронца «Каларада» Руслан Салей мінулай ноччу правёў першы матч у цяперашнім розыгрышы Кубка Стэнлі, але яго каманда пацярпела паразу. «Сан‑Хасэ» па выніках чатырох паядынкаў зраўняў лік у серыі першага раўнду плэй‑оф - 2:2.
Sport.belta.by
«Каларада» — «Сан‑Хасэ» — 1:2 (у овертайме) (0:1, 1:0, 0:0, 0:1). Шайбы: 0:1 — Бойл (Клоу, Павелскі, 1.12, у большасці), 1:1 — П. Шцясны (Лайлз, Йіп, 23.27, у большасці), 1:2 — Павелскі (Д. Мюрэй, Клоу, 70.24). Кідкі: 34‑45. Брамнікі: Андэрсан — Набокаў.
Трэці раз у гэтай серыі для выяўлення пераможцы спатрэбіўся овертайм. Гэтым разам пашчасціла гасцям, якія такі прабілі галкіпера «Каларада» Крэйга Андэрсана.
Руслан Салей правёў на лёдзе 21 хвіліны 54 секунды (26 змены), ужыў 2 сілавыя прыёмы, заблакаваў 2 стрэлы супернікаў ды завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці - 0.
Наступныя матчы серыі (да 4 перамог) запланаваны на 22 (ў Сан‑Хасэ), 24 (у Дэнверы) і 26 (ў Сан‑Хасэ) красавіка.
Sport.belta.by