Германія, ЗША і Канада заваявалі траціну ўсяго «золата» Алімпіяды
Пяць камплектаў узнагарод разыграна 24 лютага на XXI зімовых Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы. Усяго вызначыліся ўладальнікі 64 з 86 камплектаў.
Імі сталі спартсмены 26 краін. У агульным заліку Беларусь па‑ранейшаму займае 21‑е месца.
Медальны залік (залатыя, сярэбраныя, бронзавыя, у дужках — усяго):
1. Германія — 7, 10, 7 (24)
2. ЗША — 7, 9, 12 (28)
3. Канада — 7, 6, 2 (15)
4. Нарвегія — 6, 6, 6 (18)
5. Швейцарыя — 6, 0, 2 (8)
6. Паўднёвая Карэя — 5, 4, 1 (10)
7. Аўстрыя — 4, 3, 3 (10)
8. Кітай — 4, 2, 2 (8)
8. Швецыя — 4, 2, 2 (8)
10. Расія — 3, 4, 6 (13)
11. Нідэрланды — 3, 1, 2 (6)
12. Францыя — 2, 3, 5 (10)
12. Аўстралія — 2, 1, 0 (3)
13. Чэхія — 2, 0, 3 (5)
14. Славакія — 1, 1, 1 (3)
16. Вялікабрытанія — 1, 0, 0 (1)
17. Польшча — 0, 3, 1 (4)
18. Латвія — 0, 2, 0 (2)
19. Італія — 0, 1, 3 (4)
20. Японія — 0, 1, 2 (3)
21. БЕЛАРУСЬ — 0, 1, 1 (2)
21. Славенія — 0, 1, 1 (2)
21. Харватыя — 0, 1, 1 (2)
24. Казахстан — 0, 1, 0 (1)
24. Фінляндыя — 0, 1, 0 (1)
24. Эстонія — 0, 1, 0 (1)
25 лютага будзе разыграна шэсць камплектаў узнагарод:
у горных лыжах (перанесены з‑за туману на суткі жаночы гіганцкі слалам), лыжных гонках (жаночая эстафета 4 па 5 км), хакеі (жанчыны), лыжным дваяборстве, фігурным катанні і фрыстайле (мужчынская акрабатыка з удзелам Дзмітрыя Дашчынскага, Аляксея Грышына і Цімафея Сліўца). Пачатак трансляцыі ў 04:00