Славакія – Швецыя – 4:3

Источник материала:  
25.02.2010 09:55 — Новости Спорта

Вызначыўся апошні паўфіналіст хакейнага алімпійскага турніру ў Ванкуверы. Ім стала зборная Славакіі, што выйграла ў шведаў 4:3 (0:0, 3:2, 1:1).

Славакі двойчы вяліку ў ліку з розніцай у дзве шайбы — 2:0, 4:2. Прычым шведы, якім беларусы ў групавым турніры прайгралі 2:4, змаглі зраўняць лік — 2:2.

Вароты заходніх славянаў бараніў аднаклубнік Сяргея Касціцына па клубе «Манрэаль Канадыенс» Яраслаў Галак. Цікава, што іншы галкіпер

Нагадаем, што Канада выйграла ў Расіі — 7:3, ЗША перамагла Швейцарыю — 2:0, а Фінляндыя — Чэхію — 2:0.

Такім чынам у паўфіналах у пятніцу, 26 лютага, згуляюць: ЗША — Фінляндыя (пачатак матча а 22‑й паводле мінскага часу), Канада — Славакія (пачатак у 04:30 у ноч на суботу).

Фінал пройдзе ў нядзелю, 28 лютага. Пачатак у 22:15

←ХК “Віцебск” працягне барацьбу ў плэй-оф

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика