Беларусь – Фінляндыя – 1:5

Источник материала:  
18.02.2010 00:12 — Новости Спорта

Зборная Беларусі прайграла ў першым матчы хакейнага алімпійскага турніру ў Ванкуверы.

Лік па перыядах: 0:2, 1:1, 0:2.

Вароты беларусаў бараніў Віталь Коваль.

Фіны нанеслі 45 кідкоў па браме беларусаў, падапечныя Міхаіла Захарава - 12.

Шайбы: 0:1 – 03:24 – Олі Ёкінен (колькасная перавага, асіставалі Саку Койву, Цеему Селянэ), 0:2 – 17:50 – Ніклас Хагман (к.п. – Міка Койву, Ёні Піткянен), 1:2 – 20:21 – Сяргей Касціцын (Сяргей Дзямагін), 1:3 – 36:52 – Ніклас Хагман, 1:4 – 40:23 Вальтэры Філпула (Міка Койву), 1:5 – 52:59 – Ярка Руту (Ласа Куканен, Ніка Капанен).

Сёння ў нашай групе «С» будзе згуляны яшчэ адзін матч: Швецыя – Германія. Пачатак у 02:30 паводле мінскага часу.

Беларусы наступны матч правядуць у пятніцу, 19 лютага, супраць зборнай Швецыі (пачатак а 22-й).

З Германіяй падапечныя Міхаіла Захарава згуляюць у Ванкуверы 20 лютага. У Мінску гэта будзе 7-я раніцы нядзелі, 21 лютага.

←ЗДОРОВЬЕ ДОРОЖЕ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика