Пра надвор'е
14.05.2020 21:50
—
Новости Общества
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага.
15-га мая ў народным календары - Барыс. Казалі: "Барыс і Глеб сеюць хлеб". І прыкмячалі: "Дзень цёплы - будзе хлеб цёмны". А яшчэ ў некаторых месцах дзень Барыса і Глеба называецца салаўіным днём. Казалі: ў добрае надвор’е салавей можа спяваць хоць усю ноч, а перад навальніцай і дажджом заўсёды маўчком.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Горках у 1954 годзе - амаль 3 градусы марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзнАчаны ў МазырЫ ў 2007 - амаль 32 градусы цяпла.