Урачыстасць да Дня міліцыі прайшла ў школе мастацтваў імя Агінскага ў Смаргоні
01.03.2019
—
Новости Общества
1 сакавіка ў невялікай, але ўтульнай зале школы мастацтваў імя Агінскага было праведзена ўрачыстае мерапрыемства да Дня міліцыі. Начальнік РАУС Аляксандр Клімянкоў павіншаваў асабовы састаў, ветэранаў з прафесійным святам і ўручыў лепшым супрацоўнікам праваахоўных органаў юбілейныя медалі, нагрудныя знакі, граматы і падзякі, а таксама новенькія пагоны тым, каму было прысвоена чарговае спецыяльнае званне.
Граматы і падзякі раённага выканаўчага камітэта ўручыла некалькім міліцыянерам намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Шчэберака і таксама павіншавала праваахоўнікаў з іх прафесійным святам.
Узнагароды былі і ад ваеннага камісарыята. Юбілейныя медалі супрацоўнікам міліцыі ўручыў ваенны камісар Смаргонскага раёна Леанард Гружэўскі.
Некалькі жанчын узнагародзілі медалём “Жонцы афіцэра”. Сярод іх – жонку былога начальніка райаддзела міліцыі Дзмітрыя Казакевіча.
Творчы калектыў школы мастацтваў падрыхтаваў канцэрт для супрацоўнікаў міліцыі.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.