Вучні Сінькоўскай школы наведалі Нацыянальную бібліятэку і планетарый

Источник материала:  
Школьная субота – гэта дзень, калі можна не толькі заняцца цікавымі справамі ў сценах школы, але і пабачыць шмат новага і карыснага праз экскурсійную дзейнасць.

Вучні Сінькоўскай школы наведалі Нацыянальную бібліятэку і планетарый

З пачатку навучальнага года вучні нашай школы ўжо двойчы пабывалі ў сталіцы. І ездзілі туды не за абновамі, а за новымі ўражаннямі, станоўчымі эмоцыям. На гэты раз нашай мэтай было наведанне Нацыянальнай бібліятэкі і планетарыя.

Мінск сустрэў нас лёгкім марозцам і навагоднімі прыгажунямі-ёлкамі. Гэты навагодні атрыбут можна было ўбачыць і на вуліцах горада, і ў шматлікіх магазінах. Упрыгожаная ёлка чакала нас і каля галоўнага ўвахода ў Нацыянальную бібліятэку. Веліч і незвычайная форма будынка настроілі ўсіх на спакой і разважлівасць, якія пануюць і ў самой бібліятэцы. Тут няма мітусні і шуму. Прасторныя залы, прадуманы да драбніц інтэр’ер са зручнай мэбляй, зялёнымі зонамі, карцінамі, фантанчыкамі, пано - усё гэта спрыяе прадуктыўнай працы наведвальнікаў. Разам з экскурсаводам мы прайшліся па першых двух паверхах бібліятэкі, убачылі чытальную залу праз гукаізалюючае шкло, дакрануліся да фантана жаданняў, каб збылося самае заветнае ў нашым жыцці, па шклянным мосціку трапілі ў музей кнігі. У выставачнай зале, якая складае 288 м. кв., дэманструецца больш за 300 унікальных кніжных помнікаў: рукапісныя і старынныя друкаваныя кнігі, рэдкія выданні XV–XXI стагоддзяў. Асабліва ўразілі нас кнігі Бібліі беларускага першадрукара Ф. Скарыны. А потым на ліфце мы падняліся на аглядавую пляцоўку 24 паверха, каб убачыць Мінск з вышыні птушынага палёту.

Не менш захапляльным было наведанне планетарыя ў парку імя М. Горкага. Тут мы прагледзелі сферычны фільм пра таямніцы космасу і паназірамі за зорным небам. Лектар пазнаёміў усіх прысутных з сузор’ямі і зоркамі на нябеснай роўнядзі. Трэба адзначыць, што ў зале не было ніводнага вольнага месца. Гэта сведчыць пра тое, што сеансы ў планетарыі вельмі цікавыя, пазнавальныя і захапляльныя. Пакідалі мы гэты незвычайны касмічны сеанс з вельмі добрымі ўражаннямі.

У Мінску мы правялі цэлы дзень. І вось ужо цягнік імчыць нас назад, але стомы зусім не адчуваецца. Настрой бадзёры, радасны. Сядзім разам, дзелімся ўражаннямі і плануем наступную паездку. Куды? За новымі эмоцыямі.

Вучні Сінькоўскай школы наведалі Нацыянальную бібліятэку і планетарый

Вучні Сінькоўскай школы наведалі Нацыянальную бібліятэку і планетарый

В. І. ЛОБАЧ, бібліятэкар ДУА “ВПК Сінькоўскі яслі-сад – сярэдняя школа”. 

←В Могилевской области 1 декабря стартовал благотворительный марафон “Согреем детские сердца”

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика