У Глускім раёне аб’яўлены месячнік па добраўпарадкаванні
У Глускім раёне аб’яўлены месячнік па добраўпарадкаванні, ён праходзіць з 5 лістапада па 4 снежня. Адпаведнае распараджэнне падпісана старшынёй райвыканкама. У рамках месячніка прадугледжаны ўборка і добраўпарадкаванне тэрыторый населеных пунктаў, двароў, вуліц, зон адпачынку і іншых аб’ектаў сацыяльна-бытавога і культурнага прызначэння незалежна ад формы ўласнасці. Таксама патрэбна сачыць за парадкам на будаўнічых пляцоўках і ў прамысловых зонах, гаражных кааператывах, тэрыторыях каля аўтамабільных дарог, у падвалах жылых дамоў, іншых месцах. У месячніку прымаюць удзел арганізацыі ўсіх формаў уласнасці — наводзяць парадак на ўласных і замацаваных тэрыторыях. Да работ будзе прыцягнута вучнёўская моладзь, яе поле дзейнасці — тэрыторыі мемарыяльных комплексаў, месцы баявой і воінскай славы. У распараджэнні ўтрымліваецца прапанова дэпутатам раённага Савета правесці растлумачальную работу з насельніцтвам і органамі тэрытарыяльнага самакіравання для таго, каб яны таксама прынялі дзейсны ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і пастараліся навесці парадак на вуліцах, прычым не толькі каля сваіх дамоў, але і далей, дзе гэта патрэбна.
Рабочай групе, створанай для кантролю за работамі па навядзенні парадку, даручана правесці агляд-конкурс сярод арганізацый і насельніцтва на лепшае добраўпарадкаванне тэрыторыі.