20 кастрычніка ва ўсіх арганізацыях Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і стартуе добраахвотная акцыя «Чысты лес». Акцыя праводзіцца як грамадскае мерапрыемства, закліканае садзейнічаць навядзенню парадку ў лясным фондзе, добраўпарадкаванні лясоў.
Падчас акцыі будзе праведзена ачыстка лясоў ад захламленасці, добраўпарадкаваны месцы масавага адпачынку насельніцтва.
Калектыў ДЛГУ «Навагрудскі лясгас» запрашае мясцовыя органы выканаўчай і распарадчай улады, дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі, а таксама ўсіх неабыякавых людзей далучыцца да нашай акцыі. Дадатковую інфармацыю па месцы і часу збору ўдзельнікаў і месцы правядзення акцыі можна атрымаць па тэлефонах лясгаса 8-01597-2-99-19, 8-01597-2-08-56 або ў бліжэйшым лясніцтве.
На тэрыторыі Карэліцкага раёна ўсе чатыры лясніцтвы таксама запланавалі работы па добраўпарадкаванні ляснога фонду. Так, супрацоўнікі Карэліцкага лясніцтва будуць убіраць смецце каля кар’ера Аканавічы і ў бярозавым гаі каля вёскі Вялетава. Ярэміцкія ляснікі накіруюцца на пасадку маладога лесу ва ўрочышча Добрач, а смецце прыбяруць у Лузінаўцы. На тэрыторыі Мірскага сельсавета работы па ўборцы смецця будуць весціся ва ўрочышчы Волчыца каля Беражна, уздоўж дарогі Мір-Ярэмічы, а таксама каля прыпынку ў Жухавічах. Асаблівую ўвагу работнікі Свіцязянскага лясніцтва нададуць тэрыторыі вакол возера Свіцязь.
Усе, хто жадае прыняць удзел у навядзенні парадку ў лясным фондзе Карэліччыны, можа далучыцца да акцыі і прыбыць 20 кастрычніка ў 8.00 у бліжэйшае лясніцтва.
Аляксандр ДАСЬКО
намеснік дырэктара ДЛГУ «Навагрудскі лясгас»
Фото Оксаны ЯНУШ